Інэса Кур’ян “Бэзавы бамжак” – рэцэнзія

Бэзавы бамжакЯшчэ больш рэцэнзій і навін пра беларускую літаратуру чытайце:

     

На гэтую кнігу маю ўвагу звярнула калега, калі я спытала, што класнага з беларускай літаратуры яна прачытала апошнім часам. Праўда, было гэта амаль год таму, а да кнігі я дабралася толькі цяпер.

Твор існуе выключна ў электронным выглядзе. Выходзіў асобнымі часткамі ў ЖЖ аўтаркі, а таксама цэлай кнігай з’явіўся ў продажы на kniharnia.by. У 2018 годзе кніга патрапіла ў поўны спіс намінантаў на Прэмію Гедройца, але далей не прайшла.

Твор мае падзагаловак “гарадскі раманс”, а ўнутры разварочваецца нешта вельмі незвычайнае і своеасаблівае. Ёсць гераіня, жыхарка сталіцы, якую завуць Шыншыла. Дзівосы кнігі распачынаюцца ўжо ў імені галоўнай гераіні 🙂 Мы не ведаем, колькі ёй гадоў, атрымліваем кароткія апісанні знешнасці на працягу ўсёй кнігі. І ўвесь час яна шукае загадкавую штуку, якая называецца “Жаданне пад бэз”. Пад бэз ходзяць спраўляць патрэбу бамжакі. І ў гэтым моманце многія чытачы могуць зразумець, што кніга дакладна не для іх.

Сапраўды, у творы мноства даволі натуралістычных апісанняў побытавых, а часам і не вельмі рэальных рэчаў. Напрыклад, бамжы ці мёртвыя яўрэйскія ногі. Таксама ў кнізе шмат гульняў са словамі, якія ў аўтаркі атрымліваюцца даволі ярка. Але ж за ўсімі гэтымі лінгвістычнымі выкрутасамі амаль губляецца звязны сюжэт.

Усё, што адбываецца ў творы, падаецца вельмі абсурдным, нібыта гэта адна вялікая галюцынацыя галоўнай гераіні. Лангбард і яго галава, якая коціцца па праспекце, дух ненапісанай кнігі, сеанс кахання з калонамі Акадэміі навук.

Для мяне кніга так і засталася зборнікам аўтарскіх метафар, часам нядрэнных, лінгвістычных знаходак. Няхай гэта постмадэрнізм і не варта чакаць уцямнай сюжэтнай лініі, але трэба адчуваць хоць нешта да персанажаў, бачыць паміж імі ўзаемасувязь, канфлікт. Тут жа такога няма.

Такі вось гарадскі абсурд пад соусам постмадэрнізму.

Bookvajed

 
386 Всего просмотров 3 Просмотров сегодня

Просмотров: 161

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲ Інэса Кур’ян “Бэзавы бамжак” - рэцэнзія на кнігу ад Bookvajed Return to Top ▲Return to Top ▲