Аліна Талай: “Ніколі і не думала, што буду прафесійнай спартсменкай”

Алина ТалайЗдесь размещена сокращенная версия материала. Полную версию вы можете прочитать на сайте Generation.by. А разместили мы здесь этот материал, потому что уважаем Алину Талай не только как спортсменку (а она, между прочим, призерка чемпионатов мира и Европы по бегу), но и как человека с активной жизненной позицией, который любит свою страну, культуру, историю и язык!

Жыву цяперашнім, раблю тое, што падабаецца

Калі ўзгадваць дзяцінства, то ў мяне не было такой мары стаць касманаўтам, альбо супер-героем ці яшчэ кімсьці. Я задумвалася, што ўсе мае сябры хацелі стаць некім, а ў мяне такога ніколі не было. Максімум, што я думала, гэта пра ветэрынара. Бо вельмі любіла жывёл, як і ўсе ў дзяцінстве. Але такой канкрэтнай мары, кім я хачу стаць і чым займацца, ніколі не было. Я дагэтуль не ведаю, чым хачу займацца. Заўсёды хацелася займацца ўсім патроху. Проста я жыву цяперашнім і неяк так не задумваюся, кім хачу стаць.(…)

Рускія і Рэч Паспалітая

У школьны перыяд вельмі захаплялася гісторыяй. І потым чытала яшчэ не адзін артыкул альтэрнатыўнай гісторыі. Але вельмі складана бывае з некаторымі размаўляць на гэтую тэму. Такія стэрэатыпы бываюць, што цяжка іх пераканаць, асабліва рускіх. Спрачалася з адным рускім спартсменам наконт падзелаў Рэчы Паспалітай. Ясная справа, што ў кожнай краіны свая гісторыя, але з гэтымі імперыялістычнымі поглядамі цяжка змагацца. Мы сябе падаем як ВКЛ, асобная дзяржава. А ў іх трохі іншы погляд на гэтыя рэчы.(…)

Алина Талай3У ЖЭС кантралёрам вымяральных прыладаў

Падумала, а ці не пайсці б мне працаваць, паспрабую, што гэта такое. А без адукацыі куды цябе возьмуць, тым болей у Воршы. Карацей, уладкавалася ў ЖЭС кантралёрам вымяральных прыладаў. Трэба было хадзіць па сутарэннях дамоў і запісваць паказанні. Было цёмна, страшна. Мяне хапіла на пяць месяцаў. Праца, канечне, за капейкі плюс кантынгент адпаведны. Калі браць людзей паасобку, яны, напэўна, усе нядрэнныя людзі. Але ясная справа, што амбіцый няма, памкненняў нешта дасягнуць у жыцці таксама. Бывала, у дзевяць ранку нехта ўжо прыходзіць нападпітку. Павучальна вельмі было. Гэта быў такі вельмі добры штуршок для таго, каб я нечага дасягнула ў жыцці. Бо мне жыць так, як яны, вельмі не хацелася. Прыйшлося далей развівацца.

Калі нешта рабіць, то рабіць гэта класна

(…)Вельмі, дарэчы, хацелася навучыцца граць на гітары. Гэта марай засталося дагэтуль. Нешта часам спрабую рабіць. Яшчэ, на жаль, няма голасу. Яго, канешне, ставяць, але ўсё адно ён не будзе гучаць так класна, як хочацца. А калі нешта рабіць, то рабіць гэта класна, я ў гэтым плане перфекцыяністка.

Металкор, каб завесціся

З музыкі люблю рознае. З беларускага — «Ляпіс Трубяцкі», «Дай дарогу!», Akute. А перад самім спаборніцтвам звычайна слухаю металкор, каб завесціся.(…)

Мяне складана пераканаць

Я з тых людзей, каторыя, не скажу, канешне, што не моцна прыслухоўваюся да меркавання астатніх, проста, калі я нешта для сябе вырашу, мяне складана пераканаць і паўплываць на мяне не моцна нехта можа.

Саромеюся падыходзіць да такіх людзей, якія нечага дасягнулі

Завочна я ведала Юлю Несцярэнку, напэўна, і яна таксама мяне ведала. Але ўпершыню падышла да яе ў 2010 годзе, маўляў, а можна з вамі сфатаграфавацца. Неяк так гэта было. Я вельмі саромеюся падыходзіць да такіх людзей, якія нечага дасягнулі. Мне падаецца, што я нешта такое незразумелае ў параўнанні з імі, што яны не звернуць на мяне ўвагі.

Нармальна жыць і тут таксама можна

Жыць можна паўсюль. Галоўнае, якія ў цябе патрабаванні і амбіцыі. І самае важнае пытанне — гэта з кім жыць. Нармальна жыць і тут таксама можна. За мяжу з’ехаць — гэта таксама не так усё лёгка, там сваіх праблем хапае. У мяне няма такога, што тут усё дрэнна, трэба з’язджаць.

Алина Талай2Сумныя беларусы

Не ад аднаго чалавека чула, што беларусы спакойныя. У нас жа вельмі шмат таленавітых людзей, якія з’язджаюць ва Ўкраіну, Расію і там дасягаюць нечага. Вельмі хацелася, каб у нас былі таксама такія ўмовы. Ясна, што гэта не так і ў грошах ацэньваецца і агулам. Хацелася, каб больш цанілі таленавітых людзей. Яшчэ хацелася б, каб людзі былі больш добрымі і ўсміхаліся. Яны ўсе такія ў сваіх праблемах, сумныя. У рэгіёнах усё яшчэ больш кантрастна. Невялікія зарплаты і людзі болей азлобленыя.(…)

Шалік завязаў — і ты ўжо стылёвы

Самыя класныя замежныя гарады — Барселона і Рым. З адкрытым ротам ходзіш і глядзіш, не можаш зразумець, што тут стаіць Калізей, а тут будынак 18 стагоддзя. І людзі там такія вельмі стылёвыя.(…)

«Опачкі!» раптоўна адкрываецца краявід

(…)Вось нядаўна ездзілі ў Нясвіж і Мір. Мірскі замак бачыла раней толькі на фотаздымках. Там атрымліваецца, што едзеш на машыне, заязджаеш на такі ўзгорак і потым так «Опачкі!» раптоўна адкрываецца краявід. Уразіў.(…)

Алина Талай4Інвестыцыі

Калі ты заваёўваеш медалі, калі ёсць імя і дасягненні, то, зразумела, узровень заробку вышэй, чым у людзей, якія толькі пачынаюць нешта паказваць. Узровень заробку юніёраў ну зусім не вельмі. Таму многія з іх кідаюць спорт і ідуць некуды працаваць, каб нармальна зарабляць. Сумяшчаць немагчыма: дзве трэніроўкі ў дзень і праца. Цябе хопіць на два-тры месяцы і ты не пакажаш ні там нармальнага выніку, ні там. Прафесійнаму спорту трэба надзяляць вельмі шмат увагі. Альбо ты ў спорце, альбо ты працуеш. Таму і хацелася б, каб яны ўжо нешта атрымлівалі, а не так, маўляў, пакажыце спачатку вынік. Проста гэта інвестыцыі.(…)

«О, а як гэта слова?»

Алина Талай1

На самой справе, вельмі падабаецца беларуская мова, але не магу размаўляць без памылак. Вельмі шмат рускіх словаў трапляецца і часам падвісаеш: «О, а як гэта слова?» У нас дзве дзяржаўныя мовы. Але аб чым можна казаць, калі павінна быць раўнапраўе моў, але такога па сутнасці і няма. Менавіта гэта і не радуе. Хаця мае бацькі вучыліся нават у Савецкім саюзе і то па беларускамоўных падручніках.

Жыццё можа прайсці, пакуль ты будзеш думаць

Калі задумвацца, кім ты будзеш праз 5-10 год, то і жыццё можа прайсці, пакуль ты будзеш думаць. Трэба жыць цяперашнім момантам, рабіць тое, што падабаецца.(…)

Фота: Юра Сідун

4250 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 39

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲ Аліна Талай: "Ніколі і не думала, што буду прафесійнай спартсменкай" Return to Top ▲Return to Top ▲