Запрашаем на салаўіныя вечары

Салавей

Салавей. Фота Д.Якубовіч

 

16-17 траўня найбуйнейшая ў Беларусі грамадская арганізацыя “Ахова птушка Бацькаўшчыны” (АПБ) аргунізуе акцыю “Салаўіныя вечары з АПБ” і запрашае жадаючых прыняць удзел. На трыдыцыйных экскурсіях, якія адбудуцца ў гэтым годзе на Камсамольскім возеры і ў Севастопальскім парку, гіды-арнітолагі не только распавядуць пра салаўёў, але і дапамогуць пачуць спеў птушак. Пачатак акцыі ў 19:00.

Важна адзначыць, што колькасць удзельнікаў абмежаваная – 35 чалавек. Таму неабаходна папярэдне запісацца па тэлефонах:

(+375 17) 263 06 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 (тэлефанаваць з 9:00 да 17:00).

Каардынатар акцыі, супрацоўнік па развіцці АПБ Карына Салавей адзначыла, што:

– “Салаўіныя вечары”– гэта не толькі прыгожая акцыя, якая дазваляе пазнаёміцца з адным з найлепшых птушыных спевакоў, але і выдатная магчымасць звярнуць увагу жыхароў горада і землеўладальнікаў зялёных зон да месцаў, дзе гняздуецца гэтая птушка, тэрыторый, стан якіх варта захоўваць у прыдатным для салаўёў выглядзе. Пры дапамозе назіранняў арнітолагаў і дадзеных “Салаўінай карты” АПБ распрацуе шэраг рэкамендацый па захаванні спрыяльных умоваў месцаў, дзе спявае салавей.

Дарэчы, не абавязкова чакаць экскурсіі: можна самастойна шукаць салаўіныя месцы. У гэтым дапаможа “Салаўіная карта” 2014 года. Важна ведаць, што пачуць салаўя можна ў любым кутку нашай краіны. Салаўі звычайна спяваюць на працягу траўня і ў пачатку чэрвеня.

 

Салаўіная карта

1349 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 26

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲