Віктар Марціновіч: Чаму Мінск не падобны да іншых сталіцаў

Белорусский журналист Виктор Мартинович не перестаёт нас радовать интересными материалами. Так, на сайте budzma.by Виктор сравнил белорусскую столицу с европейскими, и написал чем уникален Минске. 

Предлагаем вам небольшую выдержку из оригинального текста.

Амаль няма графіці. Некалькі купін тэгаў у падземных пераходах (напрыклад, на вул. Кальварыйскай, ля ітэраўскага даўгабуду), размаляваныя са згоды Мінгарвыканкама гаражы пры лініі чыгункі — вось і ўсе прыкметы існавання паслядоўнікаў Бэнксі ў горадзе. (…) Паглядзіце, што робіцца з Парыжам!

Няма вулічнай ежы. Калі ты згаладаў у Брусэлі, а 30 еўра на малюскаў аддаваць не згодны, заўсёды побач знойдзецца кебаб. Берлінцы жартуюць, што цяпер іх нацыянальнае блюда — дзёнэр, які цалкам выціснуў «кары вурст». (…) у мінчукоў жа няма ні «дзёнэра», ні «кары вурста». Хіба што смажанку купіць на вакзале…

Няма добрых і дрэнных раёнаў. У любым горадзе ў ЗША вам скажуць: тут у нас «бэд эрыя», тут — «гуд эрыя». Сюды хадзі, сюды не хадзі. Асабліва ноччу. (…) У Мінску няма падзелу раёнаў на «добрыя» і «дрэнныя». У цэнтры гэтаксама ж бяспечна і небяспечна, як у якой-небудзь Малінаўцы. Тым больш што малінаўскія толькі спяць у Малінаўцы, гуляць жа выходзяць у цэнтр, бо там «дзяўчонак болей». Якіх пятнаццаць гадоў назад прынята было палохаць дзяцей Шабанамі і «Шарыкамі», але гэта мінула (…).

(…) Цэны ў кавярнях у цэнтры і «на раёне» амаль аднолькавыя. Амаль ля ратушы можна знайсці «Планету піцы», на Маркса — адразу дзве ўстановы «Тэмпа» — гэтыя сеткі знаходзяцца ў бюджэтнай цэнавай катэгорыі. У любой іншай сталіцы цэнтр — гэта бастыён ідыёцкіх цэнаў на ўсё. Мы ўжо нават не качаем правы, калі за кубачак звычайнай кавы ў цэнтральным Рыме атрымліваем рахунак на $7. Ад’ехаць 2 кіламетры ад Калізея ў бок вакзала — і кава будзе каштаваць чэсны 1 еўра. Усё не так у Мінску, дзе кава каштуе амаль аднолькава што ў рэстарацыі Вадзіма Пракоп’ева, што ў брутальнай кавярні, дзе людзі бухаюць, не здымаючы шапак.

 Гісторыя горада прыхаваная. У Празе гісторыя камадыфікаваная (г.зн. ператвораная ў тавар). Не трэба нават мець кнігу-дапаможнік, пра адметнасці будынкаў паведамляюць спецыяльныя шыльдачкі на вуліцах. Мінская гісторыя схаваная глыбока, і трэба абавязкова мець сябра-мінчука, каб хараство і старажытнасць гэтага горада адкрыліся. (…)

У Мінску няма дзелавога цэнтра. У любой сталіцы свету ёсць раён, у якім кампактна канцэнтруюцца хмарачосы са штаб-кватэрамі банкаў, нацыянальных фінансавых, прамысловых, страхавых і іншых установаў. (…)

Першы гарадскі аналаг «Старбакса» з’явіўся зусім нядаўна. У той жа час, што гэта за буйны горад, па якім не гойсае грамадзянаў з папяровымі кубачкамі кавы? Цяпер сетка «Кофе бокс» імкліва развіваецца, «боксы» з’яўляюцца ва ўсё новых месцах у цэнтры. Але ўсё ж сетка ў нас такая пакуль толькі адна. (…)

І, працягваючы тэму: у Мінску няма ні Burger King, ні KFC (кажуць, хутка з’явіцца, але пакуль няма), ні нават якой-небудзь Sbarro. «Мак» трымае манаполію ў нізкім цэнавым сегменце, T.G.I. Friday — у сярэднім. І ўсё. Адмыслоўцы кажуць, што звязана гэта са складанасцямі ў вядзенні любога бізнэсу ў Беларусі, але ж мы тут не пра інвестыцыйную атмасферу. Мы — пра ўражанні ад горада. А ўражанні праз такую адсутнасць брэндаў, якія панапіханыя ў іншыя сталіцы, робяцца выключнымі.

 У Мінску няма таннага жытла. Трэба было бачыць твары еўрапейцаў, калі я ім казаў нейкі час таму, што хостэл у беларускім мегаполісе толькі адзін. Усе астатнія госці сталіцы селяцца ў гатэлях «Еўропа» і «Краўн-плаза», за ноч у якіх трэба аддаць столькі, колькі сярэднестатыстычны вандроўнік-даўншыфтар можа разлічваць патраціць за тыдзень ва Усходняй Еўропе. (…)

 Няма сквотаў — закінутых будынкаў, стыхійна заселеных бяздомнымі (як знакамітая Пушкінская, 12 у Пецярбургу ці Тахелес у Берліне). Сярод бадзягаў на прасторах СНД ходзіць показка: калі ты апынуўся ў Мінску без «упіскі» і грошай, трэба шукаць не старыя, кінутыя будынкі (якіх няма), а недабудаваныя навабуды (якіх да халеры).

А вось яшчэ вельмі дзіўная драбяза: у любым горадзе свету ёсць «назіральная пляцоўка», месца, з якога ты можаш агледзець цэнтр. Згадайма «вежу з ківачом» у Вільні, Галацкую вежу ў Стамбуле, тэлевізійную вежу ў Берліне, Эйфеля ў Парыжы. У Мінску цэнтр зверху не пабачыць! Была раней паднябесная рэстарацыя ў гатэлі «Беларусь», але яе зачынілі разам з самім гатэлем. Пляцоўка на Нацыяналцы, па-першае, не высокая, па-другое, знаходзіцца, мякка кажучы, не ў цэнтры. (…)

Читать полностью

2333 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Просмотров: 135


Return to Top ▲Return to Top ▲ Віктар Марціновіч: Чаму Мінск не падобны да іншых сталіцаў Return to Top ▲Return to Top ▲