Віктар Марціновіч: 40 сантыметраў беларуса


hvЧуть раньше мы публиковали статью «123 факта о Беларуси глазами россиянина». В это раз мы решили перепечатать другой материал с сайта Budzma.org, подготовленный белорусским журналистов Виктором Мартиновичем. На этот раз материал посвящен тому, как иностранцы видят самих белорусов и Беларусь, в чем наши отличия от цивилизованного мира, за которым «мы не пойдем». Не будем выкладывать всю статью, полную ее версию вы сможете прочитать по ссылке. Только выдержки.

Конечно, со значительной частью этих пунктов можно не согласиться, но есть те, которые и вправду «вгоняют в краску». Например о том, что в нашей стране ужасные квартиры, а мы еще и гордимся ими. Хотя, конечно гордимся. Разве можно не гордиться тем, что мы получаем с таким трудом, к чему приложили немыслимые силы?

Беларусь — гэта краіна пластыкавых кветак. Пластыкавыя кветкі паўсюль — на могілках, у крамах, нават у кавярнях! Навошта яны? Гэта агідна і безгустоўна! (…)

Улюбёная прымаўка беларуса — «Усё будзе добра». Чым часцей беларус кажа “ўсё будзе добра”, тым болей ён упэўнены, што хутка настане поўны амбец.

Беларусы жывуць у недабудаваных дамах. Кватэра ў новабудоўлі выглядае так, як ніколі б не выглядала за мяжой: няма міжпакаёвых дзвярэй, плінтусаў і інш.(…)

У Беларусі няма тлустых людзей. (…)

Беларус заўсёды кажа «я думаю, што». Ён ніколі не скажа «я адчуваю, што». Выразаў кшталту «I feel that it would be better» проста бракуе моўнай структуры Беларусі. Праз гэта беларусы па жыцці выключна рацыянальныя, сур’ёзныя. Яны адмаўляюць свету сваіх пачуццяў у існаванні.

На дарогах Беларусі амаль усе ездзяць без перагазовак, павольна і млява разганяюцца. Можа быць, гэта звязана з прагай эканоміць паліва? Але паліва ў Беларусі значна таннейшае, чым у нас, у Еўропе!

Стандартная манера язды беларусаў — гэта калі на трох палосах у горадзе тры аўтамабілі рухаюцца з адной і той жа хуткасцю, 69 км у гадзіну. Гэта проста прыводзіць у шаленства! Калі беларусу тлумачыш, што так рабіць нельга, ён цытуе нейкі пункт правіл дарожнага руху, што ў горадзе крайні левы бок неабавязкова пакідаць для апярэджання.

Цэны ў беларускіх кавярнях супастаўляльныя з цэнамі ў Парыжы і Рыме, але пакуль не дацягваюць да цэнаў у Токіа. Але яны працягваюць павышацца.

Беларусы жывуць у вельмі дрэнных кватэрах, якімі да таго ж ганарацца. Стандартны варыянт для Мінска — двухпакаёўка, якая называецца двухпакаёўкай не таму, што там дзве спальні (як кажуць звычайна ў Іспаніі, ЗША і іншых краінах), а таму, што там наогул толькі два пакоі плюс кухня. У Мінску людзі з гонарам запрашаюць у сваё жытло ў шматпавярховых панэльных дамах, якія ў Гамбургу ці Берліне месціліся б выключна ў бедных гета. Пры гэтым беларусы кажуць, што гэтае іх страшэннае жытло, 50-60 метраў, два пакоі, адна спальня, каштуе каля $100 тыс., але, мабыць, мы іх ці то не зразумелі, ці яны з нас кпілі. За гэтыя грошы можна прыдбаць неблагі дом у Штатах.

Беларус аточаны сарака сантыметрамі «зоны камфорту». У гэтую зону ні ў якім разе нельга ўваходзіць. Яны лічаць, што нават набліжацца адно да аднаго падчас размовы дрэнна! Паспрабуй абняць беларуса на развітанне, як гэта робяць шмат якія нацыянальнасці, — і атрымаеш падазрэнне ў сэксуальных заляцаннях. Ніколі не парушайце мяжу ў 40 сантыметраў! (…)

Беларускія дзяўчаты вельмі легкаверныя.

Беларускія дзяўчаты вельмі лёгкадаступныя. Але яны лёгкадаступныя не праз уласную разбэшчанасць, а выключна праз тое, што яны вельмі легкаверныя. Скажы ім, што ты ўладальнік буйнога гіпермаркета ў Стамбуле і прыехаў сюды ў пошуках жонкі — і гэтага ім дастаткова. (…)

У Мінску ніхто не размаўляе па-англійску. Наогул ніхто. Ні сталыя, ні маладыя. Пытанне «ду ю спік інгліш?» звычайна выклікае сарамлівую ўсмешку (калі людзей некалькі — гучны смех, які, па шчырасці, палохае).

Калі беларус хоча адмовіць, ён не кажа «не», ён кажа «трэба падумаць». Калі беларус сказаў «не», гэта значыць, што ён вагаецца ці какетнічае. Калі вы чуеце гэтае «трэба падумаць», значыць, усё: ён прыняў рашэнне і яго не пераўпэўніць. Беларус абаронены гэтым «трэба падумаць», бо з «трэба падумаць» немагчыма спрачацца. «Не» можна аспрэчваць, «трэба падумаць» канстатуе выключна неабходнасць узважыць аргументы. Хаця ўсё даўно ўжо ўзважана і рашэнне прынятае.

У сферы абслугоўвання працуюць 50-гадовыя цёткі з экзатычнымі фрызурамі. У любой іншай краіне свету яны б не дайшлі нават да інтэрв’ю з працадаўцам, былі б адсеяныя проста па фотцы на рэзюме. Чаму не звольняць гэтых фурый? Чаму не набяруць 20-гадовых юнакоў? Чаму яны дагэтуль палохаюць людзей ў гатэлях? (…)

Звычайна калі сварацца два беларусы, яны кажуць: «Ты зрабіў тое, а я зрабіла тое. А ты тады зрабіў тое». А ў іншых краінах сваркі выглядаюць так: «Ты мяне моцна пакрыўдзіў тым, што зрабіў. Мне стала балюча, таму я зрабіла табе крыўдна». Але маркеры пачуццяў цалкам выключаныя з мовы беларусаў. Іх сварка — гэта менавіта механістычнае паўтарэнне таго, хто што зрабіў, а не разбор гэтага з пункту гледжання эмоцый ці рухаў душы. Наогул беларусы часцяком паводзяць сябе як робаты, але насамрэч у іх у сэрцы кіпіць прыхаваная энергія, якая выходзіць толькі тады, калі беларус выпівае. Менавіта ў гэтай прыхаванай энергіі можна пабачыць пэўны патэнцыял на будучыню.

Віктар Марціновіч

1000 Всего просмотров 3 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Комментарии:



Оставить комментарий

Ваш email не будет опубликован.



Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.

Return to Top ▲Return to Top ▲