Віктар Казько — пераможца прэміі імя Ежы Гедройца 2015


Віктар Казько - прэмія Гедройца

Учора, 1 чэрвеня, стаў вядомы ўладальнік Прэміі імя Ежы Гедройца. Яе атрымаў пісьменнік Віктар Казько за сваю кнігу «Час збіраць косці». Нагадаем, яе складаюць тры аповесці — «І нікога, хто ўбачыць мой страх», «Час збіраць косці» і «Прахожы».

Трэба адзначыць, што ўзнагарода Казько аказалася даволі нечаканай, бо самым верагодным лаўрэатам гэтага года лічыўся Альгерд Бахарэвіч, які заняў толькі трэцяе месца са сваёй кнігай «Дзеці Аліндаркі». Другое месца засталося за Таццянай Барысік з кнігай «Жанчына і леапард».

Таксама трэба адзначыць, што Бахарэвіч ужо тройчы ўваходзіў у шорт-ліст прэміі (2012, 2013, 2015), дзе двойчы займаў другое месца, і адзін раз трэцяе.

Падрабязней пра прэмію Гедройца за ўсе гады яе існавання Вы зможаце прачытаць у нашым матэрыяле — Прэмія імя Ежы Гедройца (2012-2015)

 

Буктрэйлер кнігі:

1725 Всего просмотров 2 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Комментарии:



Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲