Распачаўся конкурс “ВікіВясна-2016”


ВікіВясна-2016

З 21 сакавіка да 25 траўня 2016 года ў Вікіпедыі ладзіцца конкурс артыкулаў пра краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы “ВікіВясна”. Ідэя конкурсу – пашырыць інфармацыю пра краіны рэгіёну, прыцягнуць увагу да асаблівасцяў гэтых краін, узмацніць супрацоўніцтва паміж рознымі моўнымі раздзеламі “свабоднай энцыклапедыі”.

Сутнасць праекта заключаецца ў тым, што на працягу трох месяцаў удзельнікі з розных краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ствараюць артыкулы пра сваіх суседзяў.

Не застаўся ў баку ад гэтай міжнароднай ініцыятывы і беларускі раздзел Вікіпедыі. Найбольш актыўны ўдзельнік конкурсу атрымае прыз ад моладзевага аб’яднання Фаланстэр – ініцыятара праекта “Вікіфікацыя”, скіраванага  на развіццё беларускай Вікіпедыі. Ахвотныя прыняць удзел могуць звяртацца па дапамогу да валанцёраў “Фаланстэра”, якія гатовы садзейнічаць па пытаннях працы з Вікіпедыяй і вікі-разметкай.

Правілы ўдзелу ў конкурсе “ВікіВясна-2016”:

  •  Афіцыйныя даты правядзення конкурсу: 21 сакавіка – 31 траўня 2016 года;
    •    Для ўдзелу трэба дадаць сябе ў табліцу ўдзельнікаў конкурсу;
    •    Тэмы артыкулаў можна абіраць любыя, датычна той ці іншай краіны, але кожны моўны раздзел прапаноўвае самыя актуальныя пра сваю краіну;
    •    На працягу чэрвеня будуць падводзіцца вынікі, вызначацца пераможцы – адмыслова ў кожным моўным раздзеле;
    •    Міжнародныя каардынатары конкурсу вырашаюць даты і месца правядзення ВікіЛетніка для самых актыўных удзельнікаў у канцы ліпеня.

Калі вы яшчэ сумняваецеся ў сваіх сілах – смела звяртайцеся па дапамогу да вікіпедыстаў і чытайце парады для пачаткоўцаў!

Афіцыйная міжнародная старонка конкурсу “ВікіВясна” – Wikimedia CEE Spring 2016.

6441 Всего просмотров 2 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Комментарии:



Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲