У пошуках Купалавай папараць-кветкі

Беларускія Купалінкі24 чэрвеня на пляцоўцы Дзяржанага літаратурнага музея Янкі Купалы і ў скверы імя вялікага Песняра адбылося традыцыйнае свята «Купальская ноч ў Купалавым доме», арганізаванае супрацоўнікамі гэтага музея пры падтрымцы Мінстэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Гарадскія музыкі запрашаюць патанчыцьЧэрвень – месяц, калі па ўсёй Беларусі пачынаюць святкаваць Купаллле. У вёсках і мястэчках моладзь, а з імі і людзі сталага веку, успамінаюць як адзначалі гэтае цудоўнае народнае свята даўней. Бывае, што яго святкуюць і ў гарадах. Канешне, гарадское Купалле – трохі іншае, чым на вёсцы. Галоўнае – у горадзе часцяком бывае нельга паліць вогнішчы, пускаць з гары палаючыя колы, што з’ўяўляцца візітоўкай свята. Там не менш, і такое свята збірае шмат гараджан, якія хацелі б дакрануцца да таямніцы Купальскай ночы, як гэта адбылося ў Мінску пад час свята «Купальская ноч ў Купалавым доме».

Дзетак чакаюць падарункіТрэба адзначыць, што арганізатары свята парупіліся, каб яго ўдзельнікаў чакала цікавая і дынамічная праграма, каб нікому не было сумна ў Купальскую ноч. Першым крокам да гэтага стаў майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў. Дзеля гэтага побач з музеем была разгорнута своеасаблівая майстэня, дзе былі нарыхтаваныя бярозавыя, яваравыя галінкі, лісты папараці, а таксама букеты гожых палявых красак. Гэты матэрыял і быў выкарыстаны дзяўчатамі для стварэння сапраўдных «зялёных» кампазіцый – купальскіх вянкоў. Да гэтай справы далучаліся і хлопцы, якія потым ахвотна пазіравалі фатографам ў купальскіх вянках побач са сваімі сяброўкамі.

Карагод ля помніка ПесняруТым часам ўсіх ахвочых чакала захапляльная купальская віктарына «У пошуках папараць-кветкі», мэтай якой было больш шчыльна пазнаёміць прысутных з жыццём і творчасцю Янкі Купалы. Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам віктарыны згрупіравацца ў каманды і рушыць па аб’ктах, якія былі ўказаныя ў спецыяльна падрыхтаваных пуцяводніках. Удзельнікаў чакала і экспазіцыя музея, і пошук ў скверы дрэваў явара і каліны з аднаймённага верша Купалы, і выраб «папараць-кветкі» з паперы. Трэба сказаць, віктарына выклікала сапраўдны фурор сярод моладзі і дзетак, якія разам з татамі і мамамі праходзілі адзін аб’ект за другім.

Купальскі карагод ў горадзеВынікі віктраны «У пошуках папараць-кветкі» былі падведзены пасля таго, як удзельнікі прайшлі ўвесь запланаваны маршрут. Вядучыя пасля падліку набраных балаў абвесцілі, што ў віктарыне перамагла дружная каманда мінскіх дзяўчат “Тутэйшыя паненкі”. Паненак чакаў каштоўны прыз, ну дзеткам, якія таксама бралі ўдзел у віктарыне, былі ўручаны сувеніры – мяккія лялькі.

Майстар-класс па пляценню купальскіх вянкоўАдна з частак свята «Купальская ноч ў Купалавым доме» была прысвечана купальскім спевам у рамках абвешчанага арганізатарамі «Спеўнага поля». Рэй пры правядзенні гэтай часткі праграмы вялі ўнікальныя беларускія фальклорныя калектывы GUDA і «Гарыць». У іх выкананні загучалі купальскія песні «Царкоўка», «Ішла Купалка сялом, сялом», «Чырвона ружа», якія з натхненнем былі падхоплены ўсімі ўдзельнікам свята, якіх на той час ўжо сабралася каля музея Янкі Купалы больш за тысячу чалавек. Атрымаўся ўзорны хор з прафесіяналаў і аматараў харавых спеваў, які ў будучым мог бы стаць паўнавартасным аналагам «Спеўнага поля», накшталт балтыйскага. Спеўнае купальскае свята было працягнута карагодам, які завяршыўся калі помніка нашаму вялікаму Песняру – Янку Купалу, што выглядала вельмі сімвалічна.

Папараць-кветка сваімі рукаміКалі пляц музея зноў быў запоўнены ўдзельнікамі свята, яго арганізатары абвесцілі танцавальную праграму. Музыкі, сярод якіх былі заўважаны выканаўцы з легендарнай капэлы кафэ «Жар-птушка», зайгралі беларускія народныя танцавальныя мелодыі. Загучалі полька, кадрыля, падыспань і кракавяк… Не ўсе гараджане ведалі, якія па трэба было танчыць пад тую ці іншую мелодыю і рытм. Ім дапамаглі маладыя і неўрымслівыя танцоры са Студэнцкага этнаграфічнага таваыства. Таму ўвесь пляц скакаў і весяліўся, захапляючы ў сваю віхуру ўсё новых і новых танцораў!

Спеўнае полеТанцавальную эстафету падхапілі ўдзельнікі самадзейнага тэатра танца “ОтражениЯ”, пад кіраўніцтвам А. Руткоўскай. Нумары гэтага калектыва прысвечаны пластычнаму увасабленню народнай спадчыны і гісторыі беларусаў і выконваліся пад нацыянальныя мелодыі, у тым ліку і этна-трыо «Троіца».

Спяваюць гурты GUDA і ГарыньЗавяршыла праграму свята ўрывак з містычнай дзеі тэатра лялек «Дом сонца» паводле твора Улазіміра Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц». Шкада, што гэта быў толькі ўрывак, бо і ён заінтрыгаваў прысутных. Магчыма, у будучым на гэтым свяце мы зможам пабачыць твор паводле У. Караткевіча цалкам.

Танчым і вучым беларускім танцам іншыхБольшасць з тых, хто быў на гэтым свяце натхняла тое, колькі людзей адгукнулася на запрашэнне супрацоўнікаў музея Я. Купалы актыўна паўдзельнічаць у свяце «Купальская ноч ў Купалавым доме». Галоўнае, стала відавочным: вельмі многа людзей не згодныя стаць часткай анансаванага імперыяй і яго тутэйшымі памагатымі “руссого мира”, калі побач зіхаціць сваімі дыяментамі такі цудоўны і прывабны «Беларускі свет»!

Анатоль Мяльгуй

2948 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 76

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲ У пошуках Купалавай папараць-кветкі