Сяргей Абламейка “Дом літаратара” – рэцэнзія

Сяргей Абламейка Дом літаратара”Яшчэ больш рэцэнзій і навін пра беларускую літаратуру чытайце:

     

Прачытала лепшую з трох кніг Сяргея Абламейкі (раней чытала “Мой Картаген” і “Настальгія”). Магчыма, яна апынулася больш блізкай для мяне, бо мастацкая, у адрозненне ад папярэдніх нон-фікшн. Але гэта цудоўная і лёгкая кніга, з якой можна правесці некалькі прыемных летніх дзён.

Многія аматары літаратуры любяць чытаць кнігі пра кнігі і пісьменнікаў. У сучаснай замежнай літаратуры гэта даволі распаўсюджаная тэма, чытачы захапляюцца “The Thirteenth Tale” Дыяны Сэтарфілд, “Mr. Penumbra’s 24-Hour Bookstore” Робіна Слоўна і іншымі творамі, а ў сучаснай беларускай літаратуры такіх кніг, на жаль, няшмат. З апошняга магу прыгадаць, напрыклад, зборнік Макса Шчура “Галасы”, дзе ёсць некалькі апавяданняў для кнігалюбаў, а яшчэ кнігу Сяргея Плескача “Шоу працягваецца” пра няпростыя адносіны паэта і дзяржавы. Ды і сам Сяргей Абламейка ў інтэрв’ю сказаў, што напісаў кніжку пра тое, чаго яму ў нашай літаратуры не хапала.

Кніга складаецца з 15 пісьменніцкіх гісторый. Зразумела, што галоўныя дзеючыя асобы ў іх — літаратары (але не толькі). Старыя і маладыя, знакамітыя і невядомыя, таленавітыя і не вельмі. Але ўсе вельмі каларытныя і яркія. Некаторыя тэксты, прадстаўленыя ў кнізе, можна нават назваць навеламі (невялікі літаратурны твор, у якім разгортваецца адна драматычная сітуацыя, якая мае нечаканую і раптоўную развязку).

У творах закранаюцца вельмі актуальныя ў наш час праблемы (прычым не толькі літаратурныя, але і проста жыццёвыя): пераемнасць пакаленняў, літаратурныя тусовачкі, удзельнікі якіх падтрымліваюць сваіх і абражаюць чужых, літаратары, якім вельмі хочацца мець добрыя адносіны з іншымі літаратарамі, але надта лянотна знаёміцца з іх творчасцю, прасоўванне людзей на падставе сваяцкасці, а не чалавечых здольнасцяў, боязь адкрыта выказаць аўтару стаўленне да яго твораў, і многія іншыя.

Аўтар па-добраму высмейвае некаторыя асаблівасці сучаснага літаратурнага працэсу, іранізуе і стварае зборныя вобразы літаратараў з іх заганамі і недахопамі. Але выглядае гэта зусім не абразліва, толькі як добрая насмешка. Таму раю ўсім кнігалюбам гэтую кнігу, якая ўздыме настрой.

4,5 из 5 оценка

Bookvajed

 
83 Всего просмотров 6 Просмотров сегодня

Просмотров: 28

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲ Сяргей Абламейка “Дом літаратара” - рэцэнзія на кнігу ад Bookvajed