Што падабаецца беларусам?


Голые факты

Арыгінальны тэкст і інфаграфіка гэтага артыкула ўзяты АДСЮЛЬ

 

Голыя факты

Цягам некалькіх апошніх гадоў порна-індустрыя выходзіць з прыцемак і паціху пераўтвараецца з маргінальнай забавы ў паважаны бізнэс. Не ў апошнюю чаргу гэта адбываецца дзякуючы найвялікшаму ў свеце тэматычнаму сайту PornHub, які прэтэндуе на званне рэвалюцыянера ў сваёй сферы. Мы пагутарылі з PornHub пра асаблівасці іх працы ды папрасілі нашых новых сяброў падбіць статыстыку порна-густаў беларусаў.

PornHub – самы вялікі ў свеце порна-партал, заснаваны ў 2007 годзе з галаўным офісам у канадскім Манрэале. Сайт працуе не проста як архіў, але як сапраўдная сацыяльная сетка – карыстальнік можа стварыць свой акаўнт, загружаць відосы, ставіць лайкі і дыслайкі і г.д. Пачынаючы з 2012 года PornHub актыўна стварае свой імідж сацыяльна адказнага бізнэсу – каманда партала ініцыявала некалькі кампаній па зборы сродкаў на барацьбу з ракам грудзей і знішчэннем лясоў. Таксама, PornHub вядомы сваімі інавацыямі ды супрацоўніцтвам з такімі кампаніямі, як Apple і Sony.

Некалькі месяцаў таму агентка 34mag напісала камандзе партала праз агульнадаступны мэйл – і на здзіўленне хутка атрымала адказы на свае пытанні. Яшчэ пэўны час спатрэбіўся нашым новым канадскім сябрам, каб падрыхтаваць статыстыку па Беларусі. Здаецца, «кампанія для людзей» – гэта сапраўдны лозунг PornHub.

Як арганізавана праца сайта?

На PornHub заходзіць больш за 50 мільёнаў наведнікаў у дзень, усе яны здольныя хутка арыентавацца па мільёнах відэа з сотні катэгорый. Мы працуем з вялікай колькасцю кантэнт-партнёраў, а таксама з аматарамі, якія могуць загрузіць сваё відэа на наш сайт. Усяго ў кампаніі працуе больш за 100 чалавек, якія занятыя ў розных аддзелах, – распрацоўшчыкі, тэхнічная падтрымка, SMM, маркетынг, статыстыка і іншае.

На вашым сайце ў раздзеле FAQ вы сцвярджаеце, што праца ў PornHub – самая крутая на свеце. Чаму вы так лічыце?

У PornHub весела, тут энергічная і творчая атмасфера. Мы пастаянна шукаем таленавітых людзей і дапамагаем ім удасканальваць свае навыкі. Роўна так жа, як мы хочам, каб раслі нашы рэйтынгі, мы хочам, каб квітнелі і раслі нашы супрацоўнікі. Мы хочам, каб яны былі паспяховымі ў тым, што робяць, і каб любілі сваю працу.

Як адрозніваецца прамоцыя такога бізнэсу, як PornHub, і праца больш «традыцыйных» кампаній?

Мы працуем у індустрыі забаваў для дарослых, і ў той час, як большасць людзей лічаць, што мы моцна адрозніваемся ад «традыцыйных» кампаній – і гэта канешне так, – існуе і вельмі шмат падабенстваў. Мы ходзім у офіс кожны дзень. Кожную раніцу мы п’ем каву, каб прачнуцца. Мы пастаянна на тэлефоне, дасылаем электронныя лісты і праводзім сумесныя паседжанні. Напэўна, істотная розніца ў тым, што мы павінны думаць нестандартна і пастаянна знаходзіць творчыя рашэнні.

З 2012 года PornHub актыўна ўдзельнічае ў дабрачыннасці і арганізацыі сацыяльных кампаній. Вы сацыяльна адказны бізнэс ці гэта проста маркетынгавая стратэгія?

Так, мы – сацыяльна адказны. Мы клапоцімся пра дабрабыт іншых і хочам дапамагаць грамадству гэтак жа, як і любая іншая кампанія. Дабрачыннасць – адзін з нашых прыярытэтаў, неад’емная частка PornHub.

Калі порна страціць свой маргінальны статус, гэта дапаможа вашаму бізнэсу ці зруйнуе яго?

За апошнія некалькі гадоў агульнае стаўленне да порна змянілася. Вядома, некаторыя стыгмы наконт гэтай індустрыі застаюцца, але ў цэлым людзі ўсё больш і больш разумеюць, што мы проста дапамагаем забяспечыць адну з асноўных чалавечых патрэбаў.

Як гучыць місія PornHub?

Наша місія заключаецца ў тым, каб забаўляць гэты свет!

 

ДЗЯКУЙ ЗА ДАДЗЕНЫЯ НАШЫМ СЯБРАМ З PORNHUB:

Беларусь в PORNHUB

764 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Комментарии:



Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲