Шорт-ліст прэміі ім.Гедройца 2015


Прэмія Гедройца 2015. Шорт-ліст

 

 

Апублікаваны шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца 2015 года. У яго ўвайшлі 6 лепшых кніг, якія выбрала журы. У гэтым годзе за прэмію будуць змагацца:

  1. Таццяна Барысік “Жанчына і леапард”
  2. Альгерд Бахарэвіч “Дзеці Аліндаркі”
  3. Антон Францішак Брыль “Ян Ялмужна” (рэцэнзія)
  4. Андрэй Гуцаў “Кніга зданяў”
  5. Сяргей Дубавец “Сіні карабель у блакітным моры плыве”
  6. Віктар Казько “Час збіраць косці”

 

Адразу можна адзначыць некалькі цікавых момантаў. Па-першае, у кароткі спіс не трапілі кнігі Віатара Марціновіча “Мова” і Людмілы Рублеўскай пра Пранціша Вырвіча. Па-другое, даволі нечаканае знаходжанне сярод лепшых кнігі Андрэя Гуцава “Кнігі зданяў”. Таксама нагадаем, што 4 з 6 кніг увайшлі таксама і ў спіс лепшых у 2014 гаду па версіі нашага сайту. Яшчэ адна кніга, “Дзеці Аліндаркі”, з’явілася ў крамах толькі ў пачатку 2015 года.

Вынікі прэміі мы даведаемся ўжо зусім хутка – у траўні.

 

1312 Всего просмотров 3 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 2

Комментарии:



Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲