Рэстараннае рэха

Recha - Pierajnačyć (2015)

Гурт Recha нарэшце выдаў свой першы альбом, які атрымаў назву Pierajnačyć. Праўда, на гэта спатрэбілася амаль што 13 гадоў. Шкада, але гэтая кружэлка атрымалася зусім не такой, якой чакалі слухачы. Мабыць, праблема Recha як раз у тым, што дагэтуль яны нічога і не выдавалі: матэрыялу сабралася вельмі шмат за час існавання, і зразумела, што ўсё гэта не ўціснеш у адзін альбом. З другога боку, рэліз атрымаўся цэласным па ідэі.

Першае, што кідаецца ў вушы, дык гэта тое, што раней не заўсёды на першым плане у песнях Recha была гітара: а тут яе хапае і нават зашмат. Яна трошкі не спалучаецца з астатнімі інструментамі. Усё ж гурт лепей гучыць у акустычным фармаце, а не з бруднай гітарай. Выключэннем можна лічыць хіба толькі песні “Собака” і “Жарсці”. Ну а басовыя партыі лепей было б сыграць на кантрабасе – гэта гарманічней. Але ў цэлым не ўсё так блага.

Трошкі пройдземся па песнях альбома. Прыемна, што галоўны трэк “Перайначыць” з’язляецца і адным з самых лепшых. Нешта нагадвае месцамі нават Яна Цірсэна. І ўяўляеш, як Андрусь Такінданг танчыць пад гэты спеў недзе на дарозе па Карла Маркса. Шкада толькі, што больш гэтую вуліцу не робяць пешаходнай. Сапраўды, “Перайначыць” – вельмі танцавальная рэч: не задумваешся над тэкстам, а проста жадаеш кінуцца ў скокі. Тым больш, што чым далей гучыць трэк – тым меньш тэксту: напрыканцы ўвогуле гучыць вакаліз.

Але з большага гэта, усё ж, рэстаранныя спевы па-беларуску. Якія прыемна было б пачуць ва ўмоўнай “Камяніцы”. Прысутнічае нейкая немудрагелістасць, ад якой пад канец рэлізу ўжо і не разумееш, дзе знаходзішся. Ёсць і трошкі песня не ў тэму – рускамоўная “Собака“. Хоць гэта і вясёлы трэк, але ў канцэпцыю альбома неяк не ўваходзіць. Лепей было б яго ўключыць у якасці бонуса. Адзначым і адну з самых лірічных песен – “Снег“. Неблага глядзелася б у якасці апошняй на альбоме, чаго не скажаш пра “Вузкі карабель”. Ну і самы галоўны мінус, здаецца, у тым, што на альбоме адсутнічае песня “Няма Беларусі”. Без яе атрымліваецца нейкая недаказанасць.

Усё ж хацелася б каб наступны альбом уключыў у сябе больш сур’ёзных песен, якія і зараз ёсць у рэпертуары Recha. Ну і выдаць яго не праз 12-13 гадоў, а трошкі раней. Ну а пакуль што можна радавацца таму факту, што альбом музыканты зрабілі. Можа, не самы моцны, на які былі здольныя, але і далёка не самы благі. Тым больш, што добрых песен ды нават хітоў там хапае.

 

Песні, на якія варта звярнуць увагу:

Светач, Перайначыць, Жарсці, Снег, Музыканту

 

4517 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 17

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲ Recha - Pierajnačyć. Рэцэнзія