R.I.P. Памёр Генадзь Бураўкін


Геннадий БуравкинГенадзь Бураўкін – знакавая фігура беларуская культуры. Гэта паэт, імя якога сённа мала хто ведае, але няма ніводнага чалавека ва ўсёй Беларусі, хто б ніколі не чуў песен, пакладзеных на яго вершы. Так, большасцт нашых сучаснікаў выраслі на яго знакамітай “Беларускай калыханцы”. Гэта чалавек, які шмат зрабіў для развіцця беларускай літаратуры, для распаўсюджвання беларускай мовы. На жаль, сёння яго не стала. І калі вы яшчэ ніколі не чыталі вершы Бураўкіна, самы час зрабіць гэта. Вечная памяць слаўнаму сыну сваёй Радзімы! Цікава, што за 2 дні да смерці Бураўкін трымаў у руках сваю новую кнігу “Нагаварыцца з зоркамі”, якая хутка павінна з’явіцца ў продажы.

Гэта ўжо другі знакавы беларускі паэт, які памёр у гэтым годзе. 2 сакавика памёр Рыгор Барадулин.

Калі ж, яшчэ не верачы бядзе,

Твой самы блізкі сябар упадзе

I пераступіць чорны той рубеж,

А ты ў бяссіллі неба праклянеш

I зразумееш беззваротнасць страт,

Тады лічы, што ты мудрэеш, брат,

Тады табе адкрыецца спаўна

Жыцця неверагодная цана…

1640 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 23

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲