Прэмія імя Наталлі Арсенневай (2017-2018)
Прэмія Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу, выдадзеную на працягу мінулага году заснавана ў гонар знакамітай беларускай паэтэсы Наталлі Арсенневай. Яна жыла ў Заходняй Беларусі, а пасля заканчэння другой сусветнай вайны апынулася ў эміграцыі, але працягвала пісаць па-беларуск і займалася асветніцкай дзейнасцю.
Заснавальнікі прэміі – Беларускі ПЭН-цэнтр, Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі. Першае ўзнагароджанне прэміяй адбылося ў 2017 годзе.
Пераможца Прэміі імя Наталлі Арсенневай 2017 года – Уладзімір Някляеў
Журы прэміі: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч
Кароткі спіс прэміі:
- Віктар Жыбуль “Дзяцел і дупло”
- Ганна Комар “Страх вышыні”
- Наста Кудасава “Маё невымаўля”
- Уладзімір Някляеў “Толькі вершы”
- Сяргей Прылуцкі “Патрыятызм для чайнікаў”
- Міхась Скобла “Камізэлька для месяца”
- Андрэй Хадановіч “Цягнік Чыкага-Токіё”
- Юлія Цімафеева “Цырк”
Пераможца Прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 года – Алесь Разанаў
Журы прэміі: Андрэй Хадановіч, Вольга Іпатава, Дзмітрый Строцаў, Марыя Мартысевіч, Наста Кудасава
Кароткі спіс прэміі:
- Алесь Разанаў “Перавыбранае”
- Антон Францішака Брыль “Цмачанка”
- Вальжына Морт “Эпідэмія ружаў”
- Валянціна Аксак “Завінены рай”
- Вольга Гапеева “Граматыка снегу”
- Ігар Кулікоў “Валадар загадак”
- Іна Снарская “Вогнепаклонніца”
- Міхаіл Рубін “Пераклад з Іншага”
- Усевалад Сцебурка “Сны дарог”
Поделиться ссылкой:
Похожие записи:
Просмотров: 122
Комментарии: