Прэмія Гедройца-2015
Аб’яўлены доўгі спіс кніг, якія ў гэтым годзе прэтэндуюць на прэмію імя Ежы Гедройца:
- Сяргей Абламейка «Настальгія»
- Таццяна Барысік «Жанчына і леапард»
- Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі»
- Антон Францішак Брыль «Ян Ялмужна»
- Віталь Воранаў «Шэптам»
- Андрэй Гучаў «Кніга зданяў»
- Сяргей Дубавец «Сіні карабель у блакітным моры плыве»
- Віктар Казько «Час збіраць косці»
- Віктар Марціновіч «Мова»
- Пістончык «Дэгенератыўны слоўнік»
- Людміла Рублеўская «Авантуры студыёзуса Вырвіча»
- Юры Станкевіч «Брамнік заўжды самотны»
7 з 12 кніг былі адзначаны нашым сайтам у спісе лепшых кніг 2014 года.
У красавіку будзе вызначаны кароткі спіс намінантаў на прэмію. А канчатковыя вынікі будуць падведзены ў траўні. У журы конкурса ўваходзяць: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.
Нагадаем, што ў мінулыя гады прэмію атрымалі: 2012 – Павел Касцюкевіч «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»; 2013 – Уладзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»; 2014 – Ігар Бабкоў «Хвілінка. Тры гісторыі».
2066 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня
Поделиться ссылкой:
Похожие записи:
Просмотров: 31
Комментарии: