Паважай беларускую мову


Беларуская мова

Упершыню з 1999 года ў Беларусі да адміністратыўнай адказнасці быў прыцягнуты грамадзянін, які публічна выказваў знявагу да беларускай мовы (артыкул 9.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Ім стаў жыхар Мазыра Дзмітрый Шчарбатых, быы супрацоўнік сайта offside.by,  які пад навіной пра білборд ФК «Славіі» на беларускай мове пакінуў каментар: «Почему, почему блин, даже хорошее дело — и все равно через ж*пу сделали? Зачем тут вср*лся белорусский язык?»

Пакарання для гэтага «беларуса» дамогся грамадзянскі актывіст Ігар Случак. Спачатку ён прапанаваў Дзмітрыю проста выбачыцца за абразу, але той адмовіўся. Тады Случак напісаў пісьмо ў Мазырскі райвыканкам, а потым і ў пракуратуру.

Дзмітрый Шчарбатых быў пакараны штрафам у памеры 4 базавых велічынь. Адзначым, што пакаранне, прадугледжанае за абразу рускай ці беларускай мовы ў нашай краіне вельмі лёгкае. Напрыклад, за абразу дзяржаўнага сцяга ці асобы прэзідэнта наступствы былі б куды больш адчувальныя.

3095 Всего просмотров 2 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Комментарии:



Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲