Памёр пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка


Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, 9 лістапада 2018 г. не стала таленавітага беларускага пісьменніка, драматурга, кінасцэнарыста, супрацоўніка нашага радыё Уладзіслава Ахроменкі. Яшчэ 29 кастрычніка ў Беластоку ў яго здарыўся цяжкі інфаркт.

Уладзіслаў Ахроменка дэбютаваў апавяданнем (1988 год) у часопісе «Бярозка». Аўтар кніг прозы «Здані і пачвары Беларусі» (1994, у суаўтарстве з М. Клімковічам; пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (кінараман, 2007, сааўт. з М. Клімковічам), «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, сааўт. з М. Клімковічам), «Тэорыя змовы» (2011), «Музы і свінні» (2014), п’есы «Русалка Камсамольскага возера» (2010, суаўт. з М. Клімковічам). Пад псеўданімамі выдаў каля дзвюх соцень камерцыйных раманаў на расейскай мове, некаторыя з іх экранізаваны.

Нашыя спачуванні родным і блізкім.

Уладзіслаў Ахроменка

134 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 35

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲