Памёр Анатоль Мяльгуй (14.12.1957 – 22.04.2017)
Сёння пайшоў з жыцця музычны крытык, журналiст i пiсьменнiк Анатоль Мяльгуй. Прычына смерці – сардэчны прыступ.
Пахаванне адбудзецца 26 красавiка ў рытуальнай зале крэматорыя. Дакладны час пакуль не вядомы.
Анатоль Мяльгуй быў адным з самых вядомых сучасных беларускіх музычных крытыкаў i стваральнікаў рок-руху ў нашай краіне, аўтарам вялікай колькасці рэцэнзій і публікацый на музычную тэму. Ён удзельнічаў у арганізацыі першых беларускамоўных рок-фэстаў «Тры колеры-І» і «Тры колеры-ІІ» (у якіх упершыню на сцэну выйшлі гурты «Мроя», «Бонда» і іншыя). Сумесна з Вітаўтам Мартыненка выдаў кнігi пра айчынны рок — «Праз рок-прызму» і «222 альбомы беларускага року і ня толькі…». Апошняя была адзачана спецыяльным прызам на Рок-каранацыі-2006.
Анатолю Мiтрафанавiчу было 59 год…
Поделиться ссылкой:
Похожие записи:
Просмотров: 13
Комментарии: