Нашы — гэта Беларусь. Забывайце пра СССР


Полную версию статьи вы можете прочитать на сайте «Прессбола» ЗДЕСЬ.

Герб СССРПерад чэмпіянатам свету абсалютна нечакана сустрэў у Мінску знаёмага, які пасля пары дзяжурных пытанняў пра жыццё-працу спытаў: “Як думаеш, якія шанцы на чэмпіянаце свету ў нашых?” Я адказаў нейкім запаволеным, нібы завучаным сказам: “Зборная Беларусі ў Бразілію не прабілася. Віктар Паўлавіч, няўжо вы настолькі перасталі цікавіцца футболам?”Але мой суразмоўца спакойна мовіў: “Ну, ты ж разумееш, каго я маю на ўвазе”. “Не разумею”, — адказаў я. Знаёмы меў на ўвазе зборную Расіі.

Слова “нашы” я чую перад кожным буйным спартовым турнірам. Гэты займеннік далятаў да маіх вушэй і падчас Алімпіяды ў Сочы, і зусім нядаўна, калі ў беларускай сталіцы разыгрывалася сусветнае першынство па хакеі. І гэта толькі свежыя прыклады, папярэднія гады — не выключэнне. Ужываецца слова настолькі часта, што многім не рэжа вуха. І вось тут трэба праяўляць настойлівасць і як мінімум мець у душы парасткі патрыятызму.

“Нашы” пераследуюць усіх жыхароў Беларусі з самага дзяцінства незалежна ад этнічнай ці рэлігійнай прыналежнасці. Калі зборную Расіі не называюць так у вашай сям’і ці ў асяродку вашых знаёмых, значыць, вы чуеце вечны займеннік ў двары, у букмекерскай канторы, у цягніку. Неабавязкова яно датычыцца менавіта спорту, “нашы” — нязменны спадарожнік усяго расійскага, што ёсць у жыцці: палітыкі, артысты, тавары, звычкі. А ў спорце намёк займае сапраўды вялікую плошчу. У чвэрцьфінале Алімпіяды, аказваецца, “нашы” прайгралі ў хакей фінам. “Нашы” ў цэлым някепска правялі Гульні. Яны ж самыя яшчэ ў 2018 правядуць футбольны мундыяль, і турнір пройдзе ў такіх “нашых” гарадах, як Масква, Санкт-Пецярбург, Саранск…Баннер сборной России

Яшчэ аднойчы “нашы” раззлавалі да фібраў. Узгадваю, як замест таго, каб пайсці на матч зборнай Беларусі на стадыёне “Дынама”, кампанія маладых людзей прасадзіла процьму грошаў у букмекерскай канторы пры касах арэны, ставячы на “сваіх”. І да слёз перажывала за расійскую зборную. За тыя сумы можна было б набыць дзясятак квіткоў на жывую гульню беларускай зборнай, якая ў той вечар на самой арэне праводзіла вызначальны паядынак, але гэта маладзёнаў не вабіла. Бог ім арбітр, хаця кепскі ўспамін застаўся.

Рэтраградства і доўгія гады жыцця пры савецкай сістэме нельга згадваць вечна. Дзякуй Богу, монстра з назвай СССР не існуе ўжо больш за два дзясяткі гадоў, а цяперашняе маладое пакаленне ў лепшым выпадку толькі нарадзілася на 1/6 частцы сушы, а дзяцінства прайшло ўжо ў незалежнай краіне. Маеце пачуццё, што многія з землякоў недзе адсутнічалі падчас развалу Саюзу і дагэтуль жывуць у ім? Аднак гэта не зусім так. Калі просіш патлумачыць, чаму чалавек называе зборную Расіі “нашай”, дык зазвычай атрымліваеш адказы: 

1) Мы жылі ў адной краіне;

2) Яны таксама славяне.

На пытанне “А чаму вы не называеце “нашымі” ўкраінцаў? Яны ж славяне і мы жылі з імі ў адной краіне!” адказу няма, толькі пацісканне плячыма. Іншае “Так зборная Славаччыны — нашы?”. — “Не”. — “Чаму, яны ж славяне?!”. — “Яны далёка ад нас”. — “А палякі тады?”. Зноў маўчанне, адказу няма.

Болельщик сборной РоссииЧасам навязаць сваё меркаванне намагаецца не звычайны пенсіянер у двары ці сабакавод з суседняга пад’езду, а пазнавальны і вядомы спецыяліст. Падчас хакейнага матчу Швецыя — Расія на чэмпіянаце свету каментатар Уладзімір Навіцкі запрасіў за мікрафон вядомага брамніка, а цяпер трэнера ХК “Гомель” Аляксандра Шумідуба.

На просьбу пракаментаваць падзеі на пляцоўцы хакейны спецыяліст без намёку на сумневы і ваганні заявіў, што “нашы замацаваліся ў зоне і наносяць кідкі”. Пасля такіх словаў мой сябра адправіў кавалак смачнага вішнёвага пудынгу не ў тое горла, затым ачомаў і сказаў: 

Я думаў, што гэта афіцыйная трансляцыя… А тут каментатару, як высветлілася, можна непрыхавана заўзець за адну з замежных каманд.

Александр ШумидубАўтара гэтых радкоў словы пачэснага госця эфіру таксама засмуцілі. Атрымліваецца, калі хтосьці падтрымлівае “Трэ крунур”, то заўзее супраць “нашых”? Не, такая сітуацыя не выглядае нармальнай. Эфір мае быць пазбаўлены відавочных сімпатый і антыпатый каментатара. Ён можа спасылацца на якасць гульні каманд, але не мае правоў крычаць у мікрафон ад радасці пасля закінутай яго фаварытамі шайбы. Гэта Беларусь, і кожны каментатар павінен аддаваць усю любоў толькі ёй. У астатніх выпадках адзінае выйсце — нейтралітэт. Хочаш у матчы замежных зборных кагосьці падтрымаць — калі ласка, у любым месцы, апроч эфіру на ўсю сінявокую.

Анатолий БайдачныйТэма, як варта было чакаць, атрымала працяг. Былы трэнер зборнай Беларусі Анатоль Байдачны вельмі здзівіўся, што ў Беларусі ёсць людзі, якія заўзеюць супраць зборнай Расіі. Дазвольце спытаць: яны заўзеюць супраць каманды Капэлла ў наўпроставым эфіры? Не. А значыць маюць поўнае права. Апытанне на сайце pressball.by наогул паказала, што больш за 36% чытачоў безумоўна падтрымліваюць расійскую каманду. Чвэрць апытаных адказалі, што заўзеюць супраць усходніх суседзяў. Усе пункты гледжання прымаюцца, усе могуць суіснаваць. Як і цалкам нейтральныя адносіны да гэтай зборнай. Але экс-трэнер зборнай Беларусі Байдачны ў сваёй прамове не дапускае іншадумства: “Як гэта наогул магчыма?” А так і магчыма, як і да любой зборнай. Беларус спакойна можа заўзець супраць зборнай Уругвая, напрыклад. Не будзе ж кожны Эрнан Фігерэда са здзіўленнем прамаўляць, што такога не можа быць. Ну супраць і супраць. Знойдуцца і тыя, хто за. А тое, што Байдачны з Расіі, так гэта не аргумент. Людас Румбуціс, напрыклад, не запытвае, чаму ў Беларусі не стварылі фан-клуб зборнай Літвы. У кожнага свая матывацыя любіць і не любіць.

Байдачнаму бліскуча адказаў легендарны форвард мінскага “Дынама” савецкіх часоў Міхаіл Мустыгін
-Не, ну пры чым тут беларусы і зборная Расіі? Глупства нейкае. Байдачны сам, здаецца, з Расіі, дык калі яму так падабаецца, няхай за яе і заўзее. Я таксама родам адтуль, але перажываю за добры, якасны футбол. Пры чым тут Расія? Калі б Беларусь там гуляла — справа іншая, сапраўды, трэба было б падтрымліваць сваю каманду. А Расія нам што за арыенцір? Мы што, жывём там?

Михаил МустыгинЛепей і не скажаш. І заўважце — гэта сказаў чалавек, які нарадзіўся ў РСФСР. Але Мустыгін спакойна дапускае тое, што беларус можа абіраць аб’ектам падтрымкі любую зборную, якую пажадае ягонае сэрца. А не навязаную кімсьці, хай нават і абазнаным у футболе чалавекам. На некалькі бязглуздых допісаў на форуме, якія называюць Мустыгіна ледзь не беларускім нацыяналістам, адэкватны чалавек звяртаць увагі не будзе. Хутчэй за ўсё, у такім манеры адказалі прыхільнікі зборнай Расіі. Прычым менавіта тыя, хто лічыць, што з камандамі Алжыра, Бельгіі і Паўднёвай Карэі на чэмпіянаце свету гуляюць якраз “нашы”. А можа так адказалі тыя, хто надта абражаны самім фактам, што ў іншых 14 рэспубліках даўно памерлай дзяржавы народ мае нахабства называць “сваёй” выключна нацыянальную зборную роднай краіны.

Арцём СІЗІНЦАЎ, «Прессбол»

1170 Всего просмотров 5 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Комментарии:



Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲