«Млын» разгарнуў свае крылы

Крамбамбуля25 жніўня на тэрыторыі Музейнага комплексу старажытных народных рамёстваў і тэхналогій адбыўся фэст «Млын», прымеркаваны да свята Трох Спасаў. Як і належыць народнаму святу, фэст «Млын» быў распачаты малебнам у гонар свята Трох Спасаў.

Падчас малебну ў гонар свята Трох Спасаў праваслаўны святар асвяціў дарункі беларускай зямлі. А гэта садавіна і гародніна, беларускі мёд, хлеб з жыта новага ўраджаю і іншыя смачныя і карысныя прадукты.

navedval_niki_festa_spjashajucca_dudutk_Пасля гасцей фэсту запрасілі ў якасці экскурсіі наведаць канюшню, у якой утрымліваюцца дудуткаўскія коні. Гэта і беларускія вупражныя, і рускія верхавыя, і арабскія скакуны… Сярод гэтых прыгажуноў самую пільную ўвагу наведвальнікаў, асабліва дзяцей, прыцягваў сапраўдны волат — конь беларускай пароды вупражных Вітас, які рахмана вітаў усіх, хто падыходзіў да яго стойла. Іншым жа коням выпала прадэманстраваць сваё ўменне ў конным загоне — левадзе, дзе ўдзельніцы школы верхавой язды «Пегас» у грацыёзнай манеры выконвалі прыёмы выездкі і канкуру. Майстэрства і грацыя коней і іх наезніц былі адзначаны апладысментамі шматлікіх наведвальнікаў музейнага комплексу.

Наездницы клуба "Пегас"Паміж рознымі часткамі праграмы фэсту «Млын» яго гасцям прапаноўвалася азнаёміцца з музейнымі экспазіцыямі комплексу (этнаграфічнай, рарытэтных аўто), а таксама з ганчарнай, сталярнай, ткацкай, лозапляцельнай і шматлікімі іншымі майстэрнямі, якія давалі ўяўленне пра прафесіянальнае майстэрства і быт нашых продкаў.

mastajr_pa_drevu_grae_na_surmeВялікай папулярнасцю ў гасцей комплексу карысталіся кулінарныя майстэрні — хлебапякарня, сыраварня і бар “Шынок”, у якім прапаноўвалася прадэгуставаць мясцовыя ўзоры квасу і спірытусавых напояў, якія суправаджаліся смачным дранікамі, блінамі, салёнымі агурочкамі і мяснымі прадуктамі свойскага вырабу. Як кажуць, прайсці побач з гэтай смакатой было немагчыма!

majstar_ganchar_grae_na_akarineПадсілкаваўшыся, наведвальнікі фэсту рушылі на цэнтральную сядзібу Музейнага комплексу, дзе свае задорныя рытмы ўжо разліваў па наваколлю гурт старажытнай музыкі «Яварына». Адна з «разынак» фэсту «Млын» — развучванне старасвецкіх танцаў і гульняў. Тут ролю завадатараў ўзялі на сябе ўдзельніцы вандроўнага тэатра «Гістрыён» і вядучы танцавальнага свята, бард Зміцер Сідаровіч. Разам з гледачамі яны развучылі некалькі танцавальных рухаў, што праз некаторы час пераўтварылася ў сеанс масавых танцавальных практыкаванняў на свежым паветры.

majstar_klas_pa_starazhitnih_tancahАсаблівую цікавасць праграмы фэсту выклікала кулінарная віктарына знакамітага знаўцы беларускай нацыянальнай кухні, аўтара кулінарнай кнігі «Наша страва» Алеся Белага. Было вельмі прыемна, што на ўсе пытанні, якія задаваў слухачам спадар Алесь, гучалі дакладныя з гістарычнага і кулінарнага пункту гледжання адказы. Гэта сведчыць, што маладыя людзі цікавяцца старажытнай  галіной гаспадарчай дзейнасці беларусаў і, па ўсёй верагоднасці, нешта і самі гатуюць па даўніх рэцэптах, вернутых у побыт Алесем Белым.

З добрым настроем і шматлікімі сувенірамі, якія дасталіся пераможцам віктарыны ад Алеся Белага, наведвальнікі фэсту рушылі на музейную паляну, дзе ўжо адстройвалі гук хэдлайнеры фэсту «Млын» гурт «Крамбамбуля».

gurt_javarina_zakl_kae_na_galo_nuju_ploshchu_patanchic_Як толькі паляна была запоўнена, на фестывальную сцэну выйшаў  Лявон Вольскі і абвясціў пачатак выступу свайго гурта. Нягледзячы на тое, што «Крамбамбуля» не часта гасцюе на беларускіх фэстах ці канцэртных пляцоўках, гледачы добра ведаюць творчасць каманды і яе нязменнага лідара Лявона Вольскага. Гурту з энтузіязмам падпявалі і дарослыя, і дзеці: «Турысты», «Госці», «Мама, дарагая», «Абсэнт» — усе гэтыя творы сталі прыкладам сучаснага харавога выкання на свежым паветры.

ales_beli_pravodz_c_v_ktarinu_dlja_zna_cha_belaruskaj_kuhn_Хачу адзначыць, што за апошні час «Крамбамбуля» са звычайнага поп-гурта трансфармавалася ў калектыў з больш складанай музыкай, якая стала бліжэй да фанку. У аранжыроўках гурта ўжываюцца больш складаная рытміка і разгорнутыя партыі духавых інструментаў (П. Арклян — саксафон, А. Якубчык — труба). Музыканты таксама могуць здзівіць слухачоў і джазавымі імправізацыямі. Надзеі слухачоў поўнасцю апраўдаліся, бо на канцэрце прагучалі не толькі старыя і новыя хіты «Крамбамбулі», але і песні Вольскага перыяду N.R.M. — «Партызанская», «Паветраны шар» і, канешне ж, любімыя моладдзю, вечна маладыя «Тры чарапахі»!

Трэба падзякаваць супрацоўнікаў Музейнага комплексу старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» за тое, што іх намаганнямі наша фестывальная прастора папоўнілася яшчэ адным гісторыка-культурным святам, мэта якога — спалучаць веды пра мінулае беларусаў і даць уяўленне пра яе сучасны стан. У гэтым годзе гэтыя мэты дасягнутыя, і гэта дае фэсту «Млын» добрыя перспектыву на будучае.

Анатоль Мяльгуй, “Новы час”

1993 Всего просмотров 3 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 61

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲ «Млын» разгарнуў свае крылы