“Мая беларуская кніга” – працяг серыі

Мая беларуская кніга

Сёння ў кнігарні краіны паступілі да продажу 8 новых кніг з серыі “Мая беларуская кніга”. Цяпер беларускія кнігалюбы змогуць папоўніць свае калекцыі наступнымі творамі:

  • Уладзiмiр Караткевiч “Чазенiя. Выбраныя творы”
  • Уладзiмiр Караткевiч “Сiвая Легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскi Кароль”
  • Янка Маўр “У краіне райскай птушкі”
  • Iван Мележ “Подых навальнiцы”
  • Ларыса Генiюш “Споведзь”
  • Якуб Колас “Казкi жыцця. Сымон-музыка”
  • Янка Брыль “Нiжнiя Байдуны. Выбраныя творы”
  • Кастусь Тарасаў “Апошняе каханне князя Мiндоўга. Выбраныя творы”

Цікава, што з 8 кніг – 2 належаць Уладзіміру Караткевічу, а “Подых навальніцы” – працяг рамана “Людзі на балоце”, які раней таксама выйшаў у гэтай серыі.

“Мая беларуская кніга” – літаратурная серыя, заснаваная ш 2015 годзе. У гэтая серыі выходзяць творы беларускіх класікаў у танных варыянтах. Сёння серыя складаецца з 34 кніг.

Старонка серыі на сайце выдавецтва

9312 Всего просмотров 3 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 30

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲ "Мая беларуская кніга" - працяг серыі