Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1959-2000)


Прэмія імя Янкі Купалы

Калісьці гэта прэмія была адной з самых прэстыжных для паэтаў, перакладчыкаў і драматургаў нашай краіны. Яна прысуджалася за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік вершаў, паэму, мнагаактавую п’есу пісьменнікаў з Беларусі, якія былі апублікаваныя ў нацыянальным друку або пастаўленыя ў адным з тэатраў у тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне. Прэмія была заснавана ў 1957 годзе, а ўпершыню ўзнагароджаны ёю былі пісьменнікі ў 1957 годзе. З 1965 года прэмія атрымала статус Дзяржаўнай.

У вас можа ўзнікнуць пытанне, чаму ва ўсім тэксце мы гаворым пра прэмію ў мінулым часе. Справа ў тым, што з 2000 года гэту ўзнагароду ніхто не атрымліваў. І хаця афіцыйных сведак пра тое, што прэмія спыніла сваё існаванне няма, усё ж можна сцвярджаць, што ў бліжэйшыя часы ніхто яе не атрымае.

Трэба дадаць, што часам яе лаўрэатамі станавіліся аўтары з не столькі паэтычна геніяльнымі, колькі ідэалагічна правільнымі кнігамі. Але былі сярод іх і сапраўды добрыя кнігі, якія і сёння вартыя ўвагі.

 

1959 год

Пімен Панчанка за паэму «Патрыятычная песня»

Пимен Панчанка

Гадоў на момант узнагароды: 42 гады

Спасылка на паэму «Патрыятычная песня»

 

1959 год

Максім Танк за зборнік вершаў «След бліскавіцы»

Максім Танк - След бліскавіцы

Гадоў на момант узнагароды: 47 гадоў

 

1962 год

Уладзімір Дубоўка за кнігу паэзіі «Палеская рапсодыя»

Гадоў на момант узнагароды: 62 гады

 

1962 год

Андрэй Макаёнак за камедыю «Лявоніха на арбіце»

Гадоў на момант узнагароды: 42 гады

 

1963 год

Мікола Аўрамчык за зборнік вершаў «Сустрэча былых канагонаў»

Гадоў на момант узнагароды: 43 гады

 

1964 год

Анатоль Вялюгін за зборнік вершаў і паэмаў «Чатыры стыхіі»

Гадоў на момант узнагароды: 41 год

 

1964 год

Сяргей Дзяргай за зборнік вершаў і паэмаў «Чатыры стыхіі»

Сяргей Дзяргай

Гадоў на момант узнагароды: 57 гадоў

 

1964 год

Кастусь Кірэенка за кнігу «Смага»

Гадоў на момант узнагароды: 48 гадоў

 

1966 год

Максім Танк за зборнік вершаў «Мой хлеб надзённы»

Мой хлеб надзённы

Гадоў на момант узнагароды: 54 гады

 

1968 год

Пімен Панчанка за зборнік вершаў «Пры святле маланак»

Пры святле маланак

Гадоў на момант узнагароды: 51 год

 

1968 год

Аляксей Пысін за зборнік вершаў «Твае далоні»

Гадоў на момант узнагароды: 48 гадоў

 

1969 год

Пятрусь Броўка за паэму «Заўсёды з Леніным» і кнігу вершаў «Між чырвоных рабін»

Гадоў на момант узнагароды: 64 гады

 

1970 год

Аркадзь Куляшоў за пераклады паэзіі Лермантава, паэмаў «Энеіда» Катлярэўскага, «Сьпеў аб Гаяваце» Лангфэла

Аркадий Кулешов

Гадоў на момант узнагароды: 56 гадоў

 

1972 год

Кастусь Кірэенка за «Кнігу ста песень»

Гадоў на момант узнагароды: 54 гады

 

1974 год

Кандрат Крапіва за камедыю «Брама неўміручасьці»

Кондрат Крапива

Гадоў на момант узнагароды: 78 гадоў

 

1976 год

Рыгор Барадулін за зборнік вершаў «Рум» і кнігу перакладаў выбранай лірыкі Лоркі «Блакітны звон Гранады»

Гадоў на момант узнагароды: 41 год

 

1976 год

Янка Сіпакоў за кнігу паэзіі «Веча славянскіх балад»

Сіпакоў зборнік

Гадоў на момант узнагароды: 40 год

 

1980 год

Генадзь Бураўкін за кнігу вершаў “Варта вернасці”

бураўкін варта вернасці

Гадоў на момант узнагароды: 44 гады

 

1980 год

Ніл Гілевіч за кнігу паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкую дзейнасць

гілевіч прэмія янкі купалы

Гадоў на момант узнагароды: 49 гадоў

 

1982 год

Васіль Зуёнак за паэму “Маўчанне травы”

васіль зуёнак

Гадоў на момант узнагароды: 47 гадоў

 

1982 год

Язэп Семяжон за пераклад на беларускую мову паэмы “Песня пра зубра” М.Гусоўскага

Язэп Семяжон песня пра зубра

Гадоў на момант узнагароды: 68 гадоў

 

1984 год

Данута Бічэль-Загнетава за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож»

«Дзе ходзяць басанож» загнетава

Гадоў на момант узнагароды: 46 гадоў

 

1984 год

Пятрусь Макаль за кнігу паэзіі «Смак яблыка»

макаль смак яблыка

Гадоў на момант узнагароды: 52 гады

 

1986 год

Яўгенія Янішчыц за кнігу лірыкі «Пара любові і жалю»

Янішчыц лірыка

Гадоў на момант узнагароды: 38 гадоў

 

1988 год

Міхась Стральцоў за кнігу вершаў «Мой свеце ясны»

стральцоў мой свеце ясны

 

Гадоў на момант узнагароды: 51 год

 

1990 год

Алесь Разанаў за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы»

разанаў вастрыё стралы

Гадоў на момант узнагароды: 43 гады

 

1992 год

Сяргей Законнікаў за кнігу паэзіі «Чорная быль»

законнікаў чорная быль

Гадоў на момант узнагароды: 46 гадоў

 

1992 год

Алесь Звонак за кнігу паэзіі «Светлацені»

звонак светлацені

Гадоў на момант узнагароды: 85 гадоў

 

1994 год

Раіса Баравікова за кнігу паэзіі «Люстэрка для самотнай»

баравікова люстэрка купала

Гадоў на момант узнагароды: 47 гадоў

 

1998 год

Мікола Мятліцкі за кнігу вершаў «Бабчын: Кніга жыцця»

мятліцкі бабчын

Гадоў на момант узнагароды: 44 гады

 

1998 год

Уладзімір Някляеў за кнігу вершаў і паэмаў «Прошча»

някляеў прошча

Гадоў на момант узнагароды: 52 гады

 

2000 год

Уладзімір Скарынкін за пераклад паэмы Дантэ Аліг’еры «Боская камедыя»

скарынкін боская камедыя

Гадоў на момант узнагароды: 61 год

 

За ўсю гісторыю прэмія ўручалася 32 разы. Два разы прэмію атрымлівалі Пімен Панчанка, Максім Танк і малавядомы сёння паэт Кастусь Кірэенка.

З усіх лаўрэатаў жанчыны атрымлівалі прэмію двойчы. Яўгенія Янішчыц стала самай маладой лаўрэаткай, а Алесь Звонак – самым старым.

115 Всего просмотров 5 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 25

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲