Ксенія Шталенкова “Губернскі дэтэктыў” – рэцэнзія

Ксенія Шталенкова Губернскі дэтэктыўЯшчэ больш рэцэнзій і навін пра беларускую літаратуру чытайце:

     

Мне так падабаецца, што апошнім часам чытаю шмат добрых дэтэктываў. Здаецца, гэта даволі асенні ці зімовы жанр. А ў беларускай літаратуры ўвогуле выхад кожнага дэтэктыва — гэта цэлая падзея. Не хапае мне ў айчыннай літаратуры вартых узораў гэтага жанру (калі пакінуць ужо нарэшце ў спакоі Караткевіча). Калі вы ведаеце крутыя беларускія дэтэктывы, то напішыце мне.

А вось новую кнігу Ксеніі Шталенковай я сапраўды чакала, бо была прыемна ўражаная яе дэбютам, раманам “Адваротны бок люстра”. У 16 гадоў дзяўчына здолела напісаць захапляльны твор, які б не выклікаў фэйспалмы сваім гістарычным фонам і чытаўся з задавальненнем ва ўзросце 20+.

У новым рамане яна не адыходзіць ад гістарычнай тэмы, але дадае яшчэ дэтэктыўны складнік. Падзеі разварочваюцца ў 1875 годзе ў маёнтку Пракшыных. Тут мы бачым амаль Эраста Фандорына ў спадніцы: галоўная гераіня — Яўгенія Канстанцінаўна Пракшына, дачка ўладальніка маёнтка, маладая дзявіца (гэтым словам яна сама сябе бясконца называе, што пачало раздражняць ужо старонцы на трэцяй). На тэрыторыі іх маёнтка, у флігелі інжынера Штэйна, адбываецца забойства невядомага чалавека. Вядома ж, такая актыўная і адукаваная дзявіца, як Яўгенія, не можа абмінуць гэтае здарэнне і бярэцца за расследаванне. А яшчэ імкненне да пісьменніцкай справы прымушае яе ўсё занатоўваць.

Варта адзначыць мову рамана, над якой аўтарка сур’ёзна папрацавала. Каб цалкам пагрузіць чытача у атмасферу твора, яна стылізуе тэкст пад ХІХ стагоддзе, дадаючы да мовы герояў англіцызмы, паланізмы, французскія выразы. Ды і манера канструявання сказаў даволі спецыфічная. Чытаецца гэта няпроста, але эфект поўнага пагружэння гарантаваны. Дарэчы, рэдактарам кнігі была Людміла Рублеўская (у яе майстэрні ў Школе маладога пісьменніка Ксенія і ўзялася ўсур’ёз за кнігу).

Дэтэктыў тут самы класічны, з лёгкім віктарыянскім флёрам. На палове кнігі неяк губляеш да яе цікавасць, перастаеш сачыць за дэтэктыўнымі і рамантычнымі калізіямі (тым больш другіх тут неяк больш). Галоўная гераіня ўсю кнігу нібыта сама з сябе смяецца. Склалася адчуванне, што да свайго твора аўтарка ставіцца неяк сур’ёзна, піша яго, як нейкую гульню. Хацелася б большай сур’ёзнасці. Калі чытаеш шмат якасных дэтэктываў, то неяк больш высокую планку ім задаеш.

Але радасна, што ў беларускай літаратуры з’явілася новае свежае імя, да таго ж не абдзеленае талентам. У Ксеніі ёсць усё, каб вырасці ў сур’ёзную якасную пісьменніцу. Таму буду сачыць за яе творчасцю.

P. S. Ну і вядома ж, куды ў кнізе без памылак і абдруковак.3,5 из 5

Bookvajed

378 Всего просмотров 3 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 112

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲ Ксенія Шталенкова "Губернскі дэтэктыў" - рэцэнзія Return to Top ▲Return to Top ▲