Самыя паспяховыя кнігі Віктара Марціновіча


Сёння мы вырашылі паглядзець на паспяховасць кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў. І з усіх кандыдатаў абралі Віктара Марціновіча. А выкарыстоўвалі мы рэсурс www.livelib.ru. Канешне, ён не дае 100-адсоткавай гарантыі на аб’ектыўнасць інфармацыі. Але на сёння гэта адна з нешматлікіх магчымасцяў паглядзець – якія ж кнігі кнігі Віктара Марціновіча найбольш папулярныя сярод чытачоў. Пры падрыхтоўцы інфаграфікі ўлічваліся беларускамоўныя і рускамоўныя выданні раманаў пісьменніка.

У нашай інфаграфіке мы паказваем не толькі тое, колькі разоў прачыталі кнігу, але і колькі на яе напісана рэцэнзій, а таксама адзнаку кнігі па версіі чытачоў.

Як бачна, усе кнігі Марціновіча чытачы ацанілі даволі высокімі адзнакамі. Найлепшая з кніг пісьменніка – раман “Мова”. Яго не толькі больш за ўсё чыталі, але і адзнака самая вялікая – 8,56. А вось меньш за ўсё чытачам спадабаўся раман “Сцюдзёны вырай” – яго прачыталі толькі 55 раз, а сярэдні рэйтынг – 7,6.

Спадабалася інфаграфіка і хочацца такую ж пра свайго любімага пісьменніка? Пішыце нам!
 
 

Кнігі Віктара Марціновіча

Нашы рэцэнзіі на кнігі Віктара Марціновіча:

  1. Сфагнум
  2. Мова
  3. Возера радасці
132 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 29

Комментарии:



Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲