HURMA вяжа


HURMA - Repeat (2015)

Гурт HURMA нарэшце выдаў свой дэбютны альбом пад назвай Repeat. Такі выбар імя для кружэлкі зразумелы, але, здаецца занадта пафасны і амаль не адказвае агульнай тэматыцы. І дзе гарантыя таго, што кожны слухач пажадае паставіць альбом на repeat? Гэта самае першае, што брасаецца ў вочы, а потом і ў вушы. Усё ж гурт беларускамоўны, і куды разумней было б выбраць нешта больш яскравае і самабытнае для назвы дэбютніка. Тым больш, што лідар гурта Мікіта Найдзёнаў неблага валодае паэтычнымі прыёмамі.

Пачынаецца альбом трохі павольна з песні «Сэрца мільёнаў«. Можа і не самы лепшы выбар для першага нумару. Тым больш, што трэк занадта кароткі. Але напрыканцы на фоне гучыць прыемны хор: прыём не новы, але адлюстроўвае не толькі ідэю тэксту, але і цудоўна ляжыць у агульным музычным настроі. Далей на альбоме становіцца весялей.

Безумоўна, амаль толькі які лайдак не пажартаваў з прыпеву песні «Закаханая ў рэтра«. Мабыць, Найдзёнаў зрабіў гэта не наўмысна. Усё ж песня вельмі меладычная і запамінальная, нягледзячы на ўсе здзекі. Нешта настальгічнае гучыць у трэку «Птушка«, які пачынаецца з прыемных клавіш. Дарэчы, балад на альбоме хапае, але гэтая — безумоўна лепшая. Яе нават можна было б зрабіць цяжэй па гуку і запісаць цікавае гітарнае сола напрыканцы. Ад гэтага песня не прайграла б. Але музыканты абмежаваліся невялічкімі гітарнымі ўстаўкамі ды сінтэзатарам на фоне.

Шкада, але астатнія песні хоць і не назавеш няўдалымі, але адзначыць нешта яшчэ з іх цяжка. Напрыклад, апошняму трэку пад назвай Repeat не дастае моцы і экспрэсіі. Такое адчуванне, што запіс апошняй рэчы даўся нялёгка. Усё ж магло атрымацца нешта больш запамінальнае.

Нягледзячы на ўсе мінусы, альбом якасна запісаны з пункту гледжання гуку. Не вельмі звяртаеш увагу на тэксты, але гэта наўрад ці можна лічыць нейкай недапрацоўкай. Словы не надукачаюць і ўспрымаюцца вельмі лёгка. Добра сыграў на альбоме і басіст HURMA Сяргей Карпянчук. Але чым далей гучыць альбом — тым меньш успрымаеш ягоную ігру.

Што ж, у HURMA атрымаўся сярэдні дэбютнік. Але прызнаем, што трохі нудны па складзе песень. Хітоў відавочна не хапае. Не дастае дарэчы і іх старой песні «Давай на раз, два, тры». Яна б куды лепей улілася ў канцэпцыю альбома. З іншага боку, Мікіта Найдзёнаў і яго гурт зрабілі добрую стаўку на якасны поп-рок. Тым больш, што асабліва ў гэтым стылі ў нашай краіне амаль ніхто па-беларуску не спявае. Над сабой хлопцы працуюць заўсёды і бачна, што патэнцыял у іх ёсць. Але яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, каб выйсці на новы ўзровень.

Напрыканцы раім вам пачытаць «Смачнае інтэрв’ю» з вакалістам/гітарыстам HURMA Мікітай Найдзёнавым, якое ён даў нашаму сайту ў мінулым годзе.

 

Песні, на якія варта звярнуць увагу:

Сэрца мільёнаў, Закаханая ўрэтра, Птушка

 

4516 Всего просмотров 2 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Комментарии:



Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲