Франц Сіўко – лаўрэат “Глінянага Вялеса” за 2015 год

Франц Сіўко

Фота vkurier.by

Арганізацыйны камітэт літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” вызначыў сёлетняга лаўрэата – ім стаў празаік Франц Сіўко з Віцебска са сваім зборнікам прозы “Плебейскія гульні”. Нагадаем, што акрамя Франца Сіўко у гэтым годзе на прэмію былі намінаваны Алег Аблажэй, Сяргей Абламейка, Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Алесь Пашкевіч і Аляксей Шэін. Шмат з гэтых аўтараў, у тым ліку і Франц Сіўко, трапілі і ў рэйтынг лепшых твораў 2015 года нашага сайта.

А вось што сам аўтар распавёў пра сваю кнігу “Радыё рацыя”:

– Чым адрозніваецца новая кніга? Тэматычна, можа быць трошачкі. Але там таксама тэма “каранёў”, бо яна ў мяне скразная. Аповесць “Плебейскія гульні” – гэта ўжо цалкам сённяшні дзень. Гэта тыя гульні, у якія гуляюць дарослыя людзі.

Уганараванне лаўрэата адбудзецца ў траўні ў Полацку.

7954 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 29

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲ Франц Сіўко - лаўрэат "Глінянага Вялеса" за 2015 год