Буслы вяртаюцца ў Беларусь


Белыя буслы

© Е.Белікава

 

Першую рэгістрацыю бусла на сайце www.springalive.net ў межах кампаніі “Жывая вясна” грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” атрымала ад Сяргея Кагала, які заўважыў адну птушку ў Валожынскім раёне, в.Малая люцінка.

— Буслы – адны з самых дальніх нашых мігрантаў. Яны далятаюць нават у Паўднёвую Афрыку, пры гэтым шлях можа дасягаць 9,5 тыс. км! Звычайна птушкі ляцяць не над адкрытым морам, а праз пралівы. І на сваім шляху да месцаў зімоўкі ім патрэбна яшчэ пераляцець самую вялікую пустыню свету — Сахару. Астатнія птушкі “Жывой вясны” – вясковая ластаўка, чорны свіргуль, звычайная зязюля, шчурка-пчалаедка – таксама дальнія мігранты, але яны вяртаюца ў Беларусь крыху пазней. Наступнай пасля бусла чакаем вясковую ластаўку, – распавядае спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях АПБ Сямён Левы.

Для ўсіх аматараў птушак і прыроды ўвесну АПБ ладзіць міжнародную кампанію “Жывая Вясна”. Вы можаце прыняць у ёй  ўдзел і запрасіць сваіх родных і сяброў. Пасланкамі вясны абраны 5 птушак – белы бусел (белый аист), вясковая ластаўка (деревенская ласточка), звычайная зязюля (кукушка обыкновенная), чорны свіргуль (черный стриж) і шчурка-пчалаедка (золотистая щурка).

Удзельнічаць у кампаніі проста і прыемна. Калі Вы ўпершыню ў гэтым годзе ўбачылі белага бусла, вясковую ластаўку, звычайную зязюлю, чорнага свіргуля або шчурку-пчалаедку – запомніце колькасць птушак, месца назірання, і занясіце дадзеныя сваіх назіранняў адным з прапанаваных спосабаў:

  • На сайт кампаніі www.springalive.net пры дапамозе формы «ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ»
  • СМС на кароткі нумар 0841 (Абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушкі), у адказ Вы атрымаеце падарунак — спасылку на голас адной з птушак «Жывой вясны»!
  • Адпішыцеся ў адпаведных старонках у сац.сетках ( Укантакце  ці Фэйсбуку)

У 2014 годзе Беларусь заняла 4-е месца з болей чым 50 краін-удзельніц. Гэта сведчыць аб тым, што жыхары Беларусі любяць прыроду і з ахвотай назіраюць за вясеннім прылётам птушак.

Для нас важна кожнае Ваша назіранне! Сустрэнем вясну разам!

1040 Всего просмотров 2 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Комментарии:



Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲