Виктор Марковец


Виктор Марковец (1947-2013). Известный белорусский художник. Родился в городе Докшицы (Витебская область). Закончил Белорусский государственный театрально-художественный институт в 1971 году. Основную часть его творчества составляют портреты и пейзажи. Для его работ характерно сочетание реализма с романтизмом. Занимался исследованием творчества другого известного белоруса — Язэпа Дроздовича. Занимался росписью белорусских храмов. За серию картин, посвященных белрусской деревне награжден Государственной премией им.Ленинского комсомола. Умер от отравления фенолами,  которые попали в открытую рану на его ноге во время работы в одном из храмов Беларуси.

Перейти к другим художникам

Картины Виктора Марковца:

Комментарии:



8 комментариев к “Виктор Марковец”

  1. Светлана Матвеенко // 04.04.2014 в 11:40 // Ответить

    Авторы статьи, к сожалению, допустили неточность в изложении фактов.

    По словам вдовы художника «… загінуў Віктар не ад прафесійнай хваробы, а ад таго, што настаяцель Храма, які распісваў Віктар, у той час як ішлі роспісы, унізе паралельна фарбаваў сцены фарбамі са шкоднымі феноламі (каб сцены хутка сохлі), фенолы ў гарачыню імгненна падымаліся да гары, дзе на вышыні 35 мэтраў Віця распісваў купал.У той час у Віктара на назе была адкрытая рана. Адбылося хуткае пранікненне фенолаў у кроў, а чым усё скончылася — вядома».

    Виктор Марковец до последних дней работал во имя Искусства и на благо Церкви. Самое малое, что мы можем сделать — это ценить его труд и хранить память об этом светлом человеке. Мы всегда будем помнить Виктора Марковца!

  2. Таццяна Гаранская. // 09.04.2014 в 03:22 // Ответить

    Шаноўнае спадарства, беларускае слова РЭЧАВІД на рускую мову перакладаецца як НАТЮРМОРТ, папраўце, калі ласка, назвы карцінаў, дзе намаляваны рэчы (прадметы), і яшчэ — трэба БАБКА МАРЫЛЬКА , а не баба Марылька — гэта прынцыпова было для мастака, калі ён называў сваю карціну.Папраўце, прашу.

    • Дзякуй за ўвагу! Усе недакладнасці былі выпраўлены. Калі заўважыце іншыя памылкі, калі ласка, паведаміце нам!

  3. Таццяна Гаранская. // 09.04.2014 в 03:38 // Ответить

    МАРКАВЕЦ Віктар Пятровіч (5.08.1947 – 18.09.2013) нарадзіўся ў г.Докшыцы Віцебскай вобл., беларускі мастак.Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут(1971).Для твораў характэрна спалучэнне рэалістычнай манеры выканання з пэўнай рамантызацыяй вобразаў і сюжэтаў.Тэхніка алейнага жывапісу мае дыяпазон ад амаль акварэльнай празрыстасці, ад пастозных, зычных і часам фактурных спалучэнняў колераў у рэалістычнай творчасці да раўнаважнага плоскастнага жывапісу і простай леніарнасці малюнка ў канцэптуальных кампазіцыях. Аўтар тэматычных карцін “Беларуская нафта”(1971),”Палесскі матыў”(1973), “Партызаны”(1973), “Дзядзька Саўка”(1975), “Буравая.Пошукі нафты”(1978), “Парк Перамогі”(1980),”Партызанская кузня”(1984), “Пакутнікам зямлі Беларускай прысьвячаецца”(2011); гістарычных карцін “Усяслаў Полацкі”, “Сымон Будны”, “Францыск Скарына”(усе 1980), трыпціха“Спакон вякоў.Прысьвячэнне бацькам Янкі Купалы і Якуба Коласа”(1982), “Дунін Марцінкевіч з дачкой Камілай”(1983), “Віцебск 16 стагоддзя”(1986), “Мастаўляны.У старым парку.Прысьвячэнне Кастусю Каліноўскаму”, “У. Сыракомля ў Нясвіжы”(усе1983),”М. А. Багдановіч з сынам Максімам”(1981-1985),трыпціх “Язэп Драздовіч”, “Дзядзька Артусь—апошні жыхар засценка Пунькі”(усе 2003), “Тодар Кляшторны –паэт, растраляны ў Курапатах”, “Ксёндз Я. Матусевіч”(абодва 2003); аўтар серыі партрэтаў дзеячоў беларускай культуры “Аўтапартрэт” (1971), “Народны музыка П.Янкоўскі”(1975), “Народны майстар з Івянца А. Пупка”, “Беларускі мастак з Вільні П.Сергіевіч”(абодва 1978), “Трэнер па мастацкай гімнастыцы С.Бурдзявіцкая”(1979),”Партрэт Новіка-Пяюна”(1980),”Партрэт Алены Кіш”(1982),“Беларускі пісьменнік з Віцебшчыны І. Стадольнік”, “Пісьменнік, доктар філалогіі,прафесар Ф.Янкоўскі”(абодва 1985),“Польска-беларускі гісторык і рэстаўратар Юрый Жураўскі”(1992), “…Якога не баяцца птушкі…Партрэт пісьменніка К.Акулы”(1993),“Мастацтвазнаўца Г.Сакалоў-Кубай”(1997), “Мастак габелена, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ В.Бартлава”, “Мастак,журналіст,пісьменнік У.Крукоўскі”, “Беларуская мастачка з Амерыкі Г.Русак”(усе 2001); аўтар манументальных гістарычных краявідаў “Сакавік”(1976),”Вуліца ў старым Мінску”, “Вечар на Замкавай вуліцы ў Мінску”(усе 1977), “ Варганскае гарадзішча”(1980),Альбуць.Па мясцінах Якуба Коласа”(1982), “На краі”(1985), “Снежань.Школа ў Мастаўлянах”, “Рака Свіслач у Мастаўлянах”(абедзве 1988),“Горад Нясвіж”(1990),“Камяні пад Докшыцамі”, “Гара Варганіха”, “Поле ля вёскі Вецера”, “Поле ля вёскі Таргуны”, “Раніца” , “Дарога ля вёскі Тумілавічы”, “Рака Бярэзіна ля Докшыц”, “Прадвесне”,”Светлы дзень.Возера Медзазол” ( усе 1991),“Панарама Нясвіжа”(1992), “У Яноўцы”, “Узвышэнне”, “Казімеж зімой”, “Ля Віслы” “Шэры дзень” (усе 1993), “ Возера Галубелька.Восень”(1997), “Заслаўе.Панарама з Дзехнаўкі”, “Цішыня гісторыі”, “Заслаўе.Курганы пад Замачкам”(усе 2005); аўтар гісторыка-этналагічных нацюрмортаў “Нацюрморт з цымбаламі”(1973), “Нацюрморт з кларнетам”(1975),”Нацюрморт з палітрай”(1976), “Нацюрморт з арбалетам”(1980),”Вясковы нацюрморт”(1986), “Старыя ліхтары”(1988),”Звон.На доле”(1989). “Стары медны посуд”, “Прадзедава сяўня” (абодва 1990); стварыў серыю карцін, прысвечаных вёсцы Вайшкуны “Краявід з пуняй”(1990),”Светлы дзень”(1990), “ Апошні жыхар вёскі Вайшкуны С.Кібіцкі”(1991), “Рака Лынтупка”, “Возера Балдучыца”, “Вёска”, “Адліга”(усе 1997),”Стажкі”(1998).“Ветраны дзень”, “Вуліца ў Вайшкунах”, “Цёплы вечар”(усе 1999),Возера Балдук”(2000),”Вайшкунскай вуліцай ідзе”, “Вайшкунскі бэз”(абедзве 2013), Сумесна з Алесам Разанавым стварыў серыю канцэптуальных мастацкіх выставак “Яйкаквадраты”(1992), “Ісвы” і “Функцыянальныя кантэксты”(1992), “Збанабз”(1993), “Зместаформы”(1998), “Адваротная сіметрыя”(2000); аўтар манументальных гістарычных габеленаў “Водсвет”, “Кракаў.Вавель”, “Заслаўе.Белая постаць”, “Жывая вада”(усе 1993); аўтар серый маляваных дываноў “Старонкі гісторыі Заслаўя”(1991-1996) і “Гістарычныя вобразы Беларусі”(1993); у Запаведніку “Заслаўе” правёў шэраг персанальных мастацка-гістарычных выстаў, дзе рэканструяваў перыяды гісторыі горада і партрэты гістарычных асобаў, каштоўнасці гістарычнага краявіда “Ілюзіі і рэаліі магнатаў Пшаздзецкіх”(2001), “Заслаўе магнатаў Глябовічаў”(2002), “ Залаўе і Сапегі”(2003), “Заслаўе.Гістарычны краявід”(2005).Рэстаўраваў гістарычны комплекс роспісаў праваслаўных храмаў у Докшыцах(1997) і Сітцах(1997.2013), здзейсніў у Заслаўі аўтарскі роспіс новаўзведзенага праваслаўнага Сабора ў імя ўсіх святых Беларусі (2012).За серыю жывапісных палотнаў, прысвечаных беларускай вёсцы “Свята ў Докшыцах”, “Купалле”(усе 1976), “Дзед Алесь і бабка Марылька”(1978) узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй ім.Ленінскага камсамола.
    Літаратура:
    В.Трыгубовіч. “Знаёмства з героем твора”.Мастацтва Беларусі,№ 11, 1985;
    Т.Гаранская.”Вясна на Докшыцкай зямлі”.Мастацтва Беларусі, № 12.1991;
    А.Разанаў.“Яйкаквадраты”:уводзіны.Мастацтва.№4,1993;
    М. Вярэміч. “Час яшчэ не настаў”, Мастацтва, № 11, 1997;
    А.Коўрык.”Дар любові і надзеі”, Мастацтва,№ 8,2001;
    Т.Гаранская.Заслаўе.Гістарычны краявід.Жывапіс Віктара Маркаўца.Мінск.Выдавецтва і друкарня “Юнікап”,2005..
    С.Харэўскі. “Віктар Маркавец.Свята ў Докшыца.”// Сто твораў ХХ стагоддзя.Вільня,2012.

  4. Таццяна Гаранская. // 11.04.2014 в 01:55 // Ответить

    Дала скарочаны варыянт, такі, што пісаўся для энцыклапедыі. Дзякуй за выпраўленыя недакладнасці.

    • Яшчэ раз вялікі дзякуй за вашыя прапановы! Здаецца, гэта дробязі, але менавіта з іх і ствараецца сапраўдны вобраз мастака!

Оставить комментарий

Ваш email не будет опубликован.



Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.

Return to Top ▲Return to Top ▲