Беларускія словы. Красавік


Красавік

Працягваем публікаваць матэрыялы  газеты «Вечерний Минск» з рубрыцы «Беларускае слоўка». На гэты раз мы напiшам пра беларускае слова «красавік».

 

КРАСАВІК

На тэрыторыі Старажытнай Русі назвы чацвёртага гадавога месяца ўказвалі на абуджэнне прыроды, адкрыццё сапраўднай вясны, якая рухалася з захаду на ўсход: брезень — зацвітае бяроза, снегогон — сыходзіц­ь апошні снег, цветень — цвітуц­ь сады, водолей, ручейник

Гэтая ж заканамернасц­ь дайшла і да нашых дзён. У расейскай мове ён апрель — ад лацінскага дзеяслова aperire, што ў перакла­дзе — адчыняц­ь, раскрывацца (верагодна, пра лісце на дрэвах) , альбо apricus — сагрэты сонцам, сонечны; ва ўкраінцаў — квітень, у палякаў — kwiecień (усё зацвітае) , у чэхаў — duben (з’яўляюцца лісты дуба) , у харватаў — travanj, у славенаў — mali traven (месяц прарастання травы).

Наша мова, і гэта прызнаюц­ь усе даследчыкі месяцовых найменняў, вылучаецца сваёй непаўторнасцю і арыгінальнасцю: назва красавік падкрэслівае агульную прыгажосц­ь прыроды, а не асобных яе частак. Паходзіц­ь ад назоўніка краса (прыгажосц­ь) або дзеяслова красавац­ь — з’яўляюцца першыя краскі (кветкі). Замацавалася з 1913 года дзякуючы газеце «Наша ніва». Дагэтуль у літаратуры выкарыстоўваліся апрыль і апрэль, а ў старабеларускі перыяд — квецень, слоўка, утворанае ад праславянскага кораня -квет- (краска, кветка) + прадуктыўны суфікс -ень-. Таму навукоўцы (прафесар А.Яновіч) словы са спалучэннем [кв] — кветка, квітнец­ь, квіценне — лічац­ь паказчыкамі глыбокай агульнаславянскай старажытнасці нашай мовы, а сучасныя аўтары гістарычных твораў паўсюдна выкарыстоўваюц­ь менавіта квецень: «Непрыкметна падышоў месяц квецень з яркім россыпам дзьмухаўцу па абноўленай посцілцы зямлі» (К. Тарасаў). Фалькларысты ж (А.Хатэнка) бачац­ь у назвах квецень і красавік сакральную сутнасц­ь нашых продкаў, «калі ўсё схаванае, свяшчэннае, непадуладнае чалавечаму розуму раптам расхінецца, раскрыліцца, загучыц­ь і прадэманструе сапраўднае значэнне Вясны» — цудоўнай пары, у час якой з белай квецені яблынь «нараджаюцца дзяўчаты на нашай зямлі», як сказана ў вершы П.Панчанкі «Белыя яблыні».

На Беларусі пра красавік кажуц­ь: ён зіму з летам сплятае і кліча ў поле; ён месяц шумлівай вады і захавальнік веснавога шуму; ён сініц­ь і дзьме, бабам цяпло нясе, а мужык пазірае ды галавою ківае. Красавік красуецца для тых, хто не лянуецца. У гэтым месяцы заканчваецца спячка мядзведзя, і ён выходзіц­ь з бярлогі. З гэтай нагоды ў асобных мясцовасцях ладзяц­ь свята пад назвай Камаéдзіца, на якое гатуюц­ь і ядуц­ь камы (адсюль і назва свята).

У нашых гарадах, мястэчках і вёсках красавік — месяц су­ботнікаў. У Японіі, калі пачынае квітнец­ь сáкура, — пачатак вучобы першакласнікаў. А ў многіх іншых краінах свету ён абвяшчаецца месяцам барац­ьбы з жорсткасцю ў адносінах да дзяцей. Сімвалам такога змагання выступае сіняя стужка, якую прывязваюц­ь да антэн аўтамабіляў, галін дрэў, змяшчаюц­ь на плакатах, паштоўках, значках. Бо дзеці, што страцілі веру ў сябе, самыя няшчасныя і самыя складаныя. Каб гэтага не здаралася, чытайце сваім дзеткам цікавыя і пазнавальныя творы. Напрыклад, казку «Красавік», якую напісала Клаўдзія Каліна, або верш з такой жа назвай, створаны Наталляй Арсенневай.

Уладзімір КУЛІКОВІЧ

Іншыя словы з рубрыкі вы можаце паглядзець па тэгу БЕЛАРУСКАЕ СЛОЎКА

7517 Всего просмотров 4 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Комментарии:



Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲