Беларускія словы. «Кіях»


КіяхПрацягваем публікаваць матэрыля з газеты «Вечерний Минск» з рубрыцы «Беларускае слоўка». Нагадваем, дагэтуль мы ўжо надрукавалі артыкулы пра словы «Талака» і «Вырай».

КІЯХ

Наламаць маладзенькіх кукурузных пачаткаў і, сеўшы пад дрэвам, смачна хрумстац­ь, асця­рожна пазіраючы па баках, ці не ёсць дзе паблізу сямейства дзікоў, якіх вельмі часта здаралася сустракаць сярод бязмежнага мора кукурузных сцёблаў. Крыху пазней ад маці, якая была родам з Віцебшчыны, даведаўся, што пачаткі гэтыя называюцца кіяхамі.

Слоўка гэтае належыць да абласных і прыйшло да нас, як, верагодна, і да іншых народаў, са старажытнай Балгарыі. Напрыклад, у цюркскіх мовах яно мае форму «кіяк», ва ўкраінскай — «кияки, киях, кияшина, кияшник, кияк, кияшки» i служыць для назвы дзівасілу, аеру, мячэўніку і нават кукурузы. У рускай мове «киях» абазначае мячэўнік — расліну з даўгаватымі, гладкімі катахамі на верхавіне, якія вонкава вельмі падобныя да кукурузы.

Нашы слоўнікі даюць адзі­нае напісанне гэтага слова, але ў народнай мове бытуе і другі варыянт — кіяш. Сустракаем яго ў прозе У. Караткевіча«На поўдні і ў Пры­дняпроўі вялікім поспехам карыстаюцца „кіяшы“ — вараная маладая кукуруза. На кіяш кладуць кавалак масла і, пакуль не растаў, падсольваюць і ядуць».

Шчодра пасыпаныя соллю кіяхі і ў наш час можна сустрэць на любым пляжы, вулічных латках і нават у закусачных хуткага харчавання. Неаднаразова згадваюцца яны і ў песенным фальклоры беларусаў:

— На абед што будзеш есці, мілы мой, міленькі?

На абед што будзеш есці, голуб мой сівенькі?

— Ой, булён, міла, калдуны, міла,

Кіяхі, о-ха-ха, чарнабровая мая!

Паспрабуйце! Я ўпэўнены: ніякі папкорн не зможа параўнацца з гэтай сытнай, смачнай і карыснай ежай. Тым больш што кіяхі вельмі каларыйныя: у іх больш калорый, чым у фасолі ці гарошку, багата вугляводаў, крухмалу. Заўважана, што яны незамяняльныя для тых, хто сочыць за сваёй вагой, дапамагаюць пры захворваннях пячонкі, іх выкарыстоўваюць для лячэння дызентэрыі, нер­вовай сістэмы. А рэгулярнае ўжыванне кукурузнай кашы з сырам сулугуні і кукурузным маслам зніжае верагоднасць анкалогіі.

Уладзімір КУЛІКОВІЧ

ТАЛАКАВЫРАЙЯЛАВІЧЫНАДУБЭЛЬТЫХАЛЕПААСЯНЧУККАМЫ

1584 Всего просмотров 2 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Комментарии:



Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲