Беларуская мова ў небяспецы

Вучыце родную мовуСёння беларуская мова знаходзіцца ў сапраўдная небяспецы. Не буду ссылацца на шматлікія даследаванні (іх вынікі і без мяне ўсім вядомы) – толькі на асабісты вопыт. Недзе год назад у маёй сястры нарадзіўся сын. Ні сястра, ні, тым больш, яе муж на беларускай мове не гавораць і ніколі наогул не гаварылі. У выніку дзіцё пойдзе ў школу і адразу ж узненавідзець сваю родную беларускую мову. Таму што ён не будзе разумець размоў свайго настаўніка, будзе атрымоўваць дрэнныя адзнакі, магчыма не раз і не два скажа настаўніку, што навошта яму наогул патрэбна гэтая мова, лепш ён будзе на “русском языке” размаўляць.

Што ж чакае гэтага дзіцёнка ў будучыні? Хлопча падрасце, вывучыцца, і, раптам, стане міністрам адукацыі (усё магчыма). І калі ніхто ў дзяцінстве ці падлеткавым узросце так і не прывіў яму калі не любоў, то хаця б павагу да роднай мовы, ён будзе адносіцца да яе так жа, як і раней – думаць, а навошта беларуская мова не толькі мне, а ўсяму беларускаму народу? І, з дапамогай падтрымкі такіх жа русафілаў, адменіць яе вывучанне.

Колькасьць насельніцтва, якое назвала беларускую мову роднай

Колькасьць насельніцтва, якое назвала беларускую мову роднай

Самае дрэннае, што пакаленне такіх будучых “міністраў” ужо нарадзілася. Тыя, бацькі якіх не вучылі іх роднай беларускай мове. І такіх большасць.

Маладых беларускамоўных пісьменнікаў можна пералічыць па пальцах, папулярных беларускамоўных спявакоў таксама. А калі гаварыць пра кіно – дык там наогул за апошнія 20 лет нічога годнага на беларускай мове не з’явілася (не лічачы беларускамоўных перакладаў замежных стужак). Калі я ў нечым памыляюся – папраўце.

Насамрэч, гэты артыкул павінен быць зусім не пра гэта, а пра ролік “Куды знікла прыгажосць?”, у якім наша родная мова спачатку падаецца як прыгожая дзяўчына, а потым, у сучаснасці, як зомбі. І я не магу не пагадзіцца з аўтарамі. Так, зараз беларуская мова сапраўды з’яуляецца зомбі. На ёй яшчэ пішуць кнігі, размаўляюць у нейкіх колах, спяваюць песні, але… Большая частка беларусаў думае на рускай мове. А менавіта думкі і з’яўляюцца галоўным паказчыкам.

Але ж, як сказана ў роліке – усё ў нашых руках. Мы, сапраўды, выбраныя. Таму што калі мы з вамі амаль нічога не зробім, то наступныя пакаленні зробяць яшчэ менш. І ў хуткім часе беларуская мова проста знікне.

Калісьці яна была непаўторнаю. Пісьменнікі захапляліся яе самабытнасцю, а паэты ўсхвалялі яе прыгажосць. Яе любілі ўсе. А пасля…

Гэта не толькі наша віна. Вінаваты пакаленні, цэлыя пакаленні людзей, якія проста не рабілі нічога… Усё можна змяніць. Мы абраныя. Нам выпаў шэнец паправіць памылку мільёнаў, альбо пасля нас не застанецца нічога.

Не згубіце мову…

9254 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 175

Комментарии:



2 комментария к “Беларуская мова ў небяспецы”

  1. Victoria // 21.02.2015 в 16:47 //

    Вельмi добры артыкул! Побольш бы такiх як вы! Замяжой яшчэ скаладаней падтрымлiваць родную мову, але разам у нас атрымаецца!

    • Верым у гэта! Асабліва таму, што зараз людзі, асабліва моладзь, шукаюць самаідэнтэфікацыі, таму што пачынаюць разумець, што мы не рускія, а асобная нацыя.

Комментарии отключены

Return to Top ▲Return to Top ▲ Беларуская мова ў небяспецы