30 верасня – дзень нараджэння Ніла Гілевіча


Ніл Гілевіч

Сёння адзначае свой дзень нараджэння апошні жывы Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Мы жадаем яму жыццёвага дабрабыту, моцнага здароўя і яшчэ доўгіх гадоў творчасці!

 

Гаварыце з чалавекам, покуль ён мiж вас, жывы.
Не лiчыце марнай справай – пацiкавiцца, спытацца,
Што ён думае, напрыклад, пра свабоду, роўнасць, брацтва?
Або – як ён разумее абавязкi i правы?
Вось ён з вамi развiтаўся, а не ведаеце вы,
Што душа зiхцела россыпамi дум, як луг расою:
Мог бы шчодра падзялiцца – а забраў усё з сабою…
Гаварыце з чалавекам, покуль ён мiж вас, жывы.

1821 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 17

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲