21 верасня – Багач

багач

Сёння адзначаецца «Багач» – свята, якое заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю.

Багач — гэта лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка (як на малюнку). Жыта для Багача зносілі жыхары ўсёй вёскі. У хату, дзе знаходзіўся Багач, запрашалі святара. Пасля набажэнства лубок з жытам і запаленай свечкай у суправаджэнні ўсіх жыхароў абносіўся па ўсёй вёсцы. Затым удзельнікі ішлі да наступнай хаты, у якую на цэлы год пераносіўся Багач. Відавочная магічная скіраванасць абраду на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

Святочны дзень не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы. Вось якія народныя прымаўкі звязаныя з гэтым святам: «Багач — бярыся за рагач, ідзі пад авёс араць», «Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку», «Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы».

114 Всего просмотров 2 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 14

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲