Саюз беларускіх пісьменнікаў — дармаеды?


19 лютага ўступіла ў дзеянне пастанова №7 Міністэрства культуры Беларусі “Аб вызначэнні пераліку творчых саюзаў” ад 30 студзеня 2017 года. Сярод пералічаных творчых саюзаў не знайшлося месца для «Саюза беларускіх пісьменнікаў».

«Саюз беларускіх пісьменнікаў» — гэта адно з самых старых творчых аб’яднанняў у Беларусі. Яго заснавальнікамі былі Янка Купала, Янка Маўр, Якуб Колас, Змітрок Бядуля і іншыя пісьменнікі. У розны час у яго ўваходзілі Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Васіль Быкаў, Міхась Лынькоў ды іншыя. Зараз членамі саюза з’яўляюцца Уладзімір Арлоў, Віктар Марціновіч, Святлана Алексіевіч, Андрэй Федарэнка, Сяргей Абламейка, Адам Глобус, Виктар Жыбуль і іншыя. Фактычна, не ўключэнне саюза ў спіс азначае, што ўсе творчыя асобы, якія ўваходзяць у яго, могуць лічыцца дармаедамі.

Між іншым другі  саюз, «Саюз пісьменнікаў Беларусі», які зараз узначальвае Мікалай Чаргінец, патрапіў у гэты спіс. Атрымоўваецца, што адныя людзі цяпер афіцыйна могуць у нашай краіне лічыцца пісьменнікамі, а іншыя — не.

Нагадаем, што не так даўно мы ўжо пісалі пра прапанову Чаргінца ўвесці падатак для замежнай літаратуры і кніг недзяржаўных выдавецтваў. Цяпер яго ідэя сапраўды атрымала рэалізацыю, хай і ў іншым выглядзе.

 

1517 Всего просмотров 19 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Комментарии:



Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲