20 верасня – дзень нараджэння Наталлі Арсенневай

Арсеннева

Сёння нарадзілася вядомая беларуская паэтэса Наталля Арсеннева. Падчас Другой сусветнай вайны жыла на акупаванай тэрыторыі і працавала ў газеце “Беларуская газета”, з-за чаго вымушана была падчас наступлення савецкіх войскаў эміграваць разам з мужам у Германію. З 1949 года жыла ў ЗША, працавала ў газеце беларускіх эмігрантаў “Беларус” і на “Радыё свабода”. Памерла ў 1997 годзе ў Рочэстэры. Там жа і пахавана. У гонар Наталлі Арсенневай у 2017 годзе была заснавана літаратурная прэмія.

А вось цудоўны верш Арсенневай, прысвечаны беларускай мове:

Як нi страшна, а самi забылi,
Адцуралiся Роднае мовы,
Хоць суседзi на гэта стварылi
Нам спрыяльныя, зручныя ўмовы.

Адцуралiся за паўстагоддзя.
А дагэтуль вякi забароны
Наша мова жыла у народзе,
Наша слова было нескароным.

Продкi вынеслi Спадчыну Жыццяў
Праз цяснiны гадоў, праз узвышшы,
А нашчадкi закiнулi, быццам
Непатрэбную рэч на гарышча.

Мова ёсць, а не трэба народу.
Нам яе замяняе другая,
Хоць i блiзкая вельмi да роднай,
Але ўсё ж непапраўна чужая.

Людзi, колькi памылак нанова
Паўтараем агулам, гурбою.
Адмаўляючы роднае слова,
Чым мы грэбуем, як нi сабою.

Непатрэбная мова. Як горка
Чуць i бачыць яе скон павольны.
Смерць магчыма спынiць яшчэ. Толькi
Цi на гэтае хопiць нам волi?

Яшчэ адзін верш Наталлі Арсенневай мог стаць гімнам незалежнай Беларусі. Яго словы былі пакладзены на музыку і кампазіцыя атрымала назву “Магутны божа”. Музыку для яе напісаў Мікола Равенскі.

Песня на словы Наталлі Арсенневай – “Магутны Божа”

578 Всего просмотров 4 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 57

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲ 20 верасня - дзень нараджэння Наталлі Арсенневай – Беларусь 2.0