15 студзеня – заачацвер пра вушатую саву


Ушастая сова

 

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае на першы ў 2015 годзе заачацвер 15 студзеня! Лекцыя будзе прысвечана вушатай саве, птушке 2015 года ў Беларусі.

Калі: 15 студзеня, 18.30.

Дзе: НПЦ па біярэсурсах, актавая зала (вул.Акадэмічная, 27).

Тэма: Сава вушатая – птушка 2015 года ў Беларусі.

Як адрозніць вушатую саву ад пугача, кугакавак і сычоў? Як і навошта сава верціць галавой, чым ласуецца, колькі жыве і чаму яе “вушы” – зусім не вушы? Чаму совы не будуюць гнёздаў, дзе яны жывуць і як кожны з нас можа выступіць “арэндадаўцам” для гэтай птушкі? Пра гэта, а таксама шмат пра што іншае, раскажа спецыяліст па прыродаахоўных пытанннях АПБ Сямён Левы. Прыходзьце за цікавымі гісторыямі і прыносьце свае пытанні!

Запрашаем не толькі арнітолагаў і біёлагаў, але ўсіх, кто любіць соў! Гэта птушка – адна з самых модных зараз, далучайцеся!

Яшчэ адна разынка заачацвярга! Генадзь Міндлін падзеліцца ўнікальнай навіной: у 2014 у Беларусі на гнездаванні была адзначана змешаная пара каршуноў – чырвонага і чорнага. Чакайце аповед і фотадоказы рэдкага назірання!

1567 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 7

Комментарии:


Return to Top ▲Return to Top ▲ 15 студзеня – заачацвер пра вушатую саву Return to Top ▲Return to Top ▲